Красны Акцябр (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі (да 1921 г. — маёнтак Ізабалёва)

Кра́сны Акця́бр[1] (трансліт.: Krasny Akciabr, руск.: Красный Октябрь; да 1922 г. — маёнтак Ізабалёва[2], таксама Багуславаў[3] і Забалеўскі Двор[4]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 22 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, 67 км ад Мінска, на рацэ Балачанка.

Вёска
Красны Акцябр
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Ізабалёў
Ізабалёва
Багуславаў
Забалеўскі Двор
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 182 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222834
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244852034
Красны Акцябр на карце Беларусі ±
Красны Акцябр (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Красны Акцябр (Пухавіцкі раён)
Красны Акцябр (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Красны Акцябр (Пухавіцкі раён)

Гісторыя

правіць

У XIX стагоддзі ўпамінаецца як маёнтак Ізабелаў (Ізабалёў, альбо Багуславаў) у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, побач была аднайменная вёска. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1889 годзе фальваркам валодаў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Альберт Іванавіч Багушэўскі, было 200 дзесяцін зямлі[5].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР, населены пункт перайменаваны ў пасёлак Красны Акцябр (Чырвоны Кастрычнік), але аднайменная вёска побач захавала назву Ізабалёва.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У 1976 годзе да населенага пункта была далучана вёска Ізабалёва.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсавета[6].

Насельніцтва

правіць
  • 1917 год — 1 двор, 31 чалавек, усе беларусы[2]
  • 1926 год — 11 двароў, 51 жыхар
  • 1960 год — 81 жыхар
  • 2009 год — 230 жыхароў
  • 2019 год — 182 жыхары[7]

Інфраструктура

правіць

Ёсць сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, яслі-сад, Дом культуры, бальніца, бібліятэка.

Вядомыя асобы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 111.
  3. SgKP 1882, с. 329.
  4. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с. С. 98
  5. Памяць 2003, с. 78.
  6. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
  7. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць