Стафан Багушэўскі
Стафан Багушэўскі (7 студзеня 1877, Ізабалёва, Мінская губерня — 18 красавіка 1938, Варшава) — дзеяч рэвалюцыйнага руху, рэдактар.
Стафан Багушэўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 7 студзеня 1877 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 красавіка 1938 (61 год) |
Месца смерці | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьСкончыў гімназію ў Пецярбургу (1899), вучыўся ў Інстытуце сельскай гаспадаркі і лясніцтва ў Пулавах (Люблінская губ.), быў вольным слухачом Ягелонскага універсітэта ў Кракаве (1901—1905). У 1903-04 супольна з В. Іваноўскім і М. Фальскім займаўся арганізацыяй нелегальнай беларускай выдавецкай дзейнасці ў Кракаве, адкуль выданні перапраўлялі на Беларусь. Пасля вяртання на радзіму ў 1905 удзельнічаў у рабоце Беларускай сацыялістычнай грамады. У снежні 1905 арыштаваны разам з К. Каганцом; быў зняволены ў Мінскай турме. Потым знаходзіўся пад наглядам паліцыі; напярэдадні суда ўцёк у Кракаў, які тады быў ў Аўстра-Венгерскай імперыі. У Кракаве скончыў вучобу і атрымаў дыплом агранома. Па гэтай спецыяльнасці працаваў у 1907—1914. У 1-ю сусветную вайну служыў у польскіх легіёнах аўстра-венгерскай арміі. У 1918—1928 працаваў выкладчыкам, займаўся навукова-агранамічнай дзейнасцю. Дзеяч Цэнтральнага Саюза земляробчых гурткоў у Варшаве, выкладчык Вольнага польскага універсітэта, быў членам Міжнароднай земляробчай камісіі, створанай пры Лізе Нацый. У 1928 і 1930 абіраўся ў польскі сенат. У 1928 і 1930 выбраны ў польскі Сенат ад ББСУ (Беспартыйны блок супрацоўніцтва з урадам). У 1931 завязаў супрацоўніцтва з Кампартыяй Польшчы, у 1932 абвясціў аб сваім выхадзе з ББСУ. Пад уплывам сустрэчы з А. Барбюсам у 1932 у Парыжы далучыўся да міжнароднага антываеннага руху; у маі 1933 заснаваў Польскі антыфашысцкі і антываенны камітэт, быў дэлегатам Еўрапейскага антыфашысцкага рабочага кангрэса ў Парыжы (1933). З канца 1934 рэдагаваў часопіс 'Kolumna' ('Калона'), у якім выступаў з крытыкай санацыйнага ўрада Польшчы. Выданне канфіскоўвалася ўладамі. 1.8.1936 арыштаваны і зняволены ў турме. Пасля вызвалення аслабіў кантакты з КПП, пачаў крытыкаваць сталінскія рэпрэсіі ў СССР.
Зноскі
Літаратура
правіць- Najnowsze dzieje Polski: Materiały i studia z okresu 1914—1939. T. 14. Warszawa, 1969;
- ЭГБ, т. 1;
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.