Карусь Каганец

(Пасля перасылкі з К. Каганец)

Карусь Каганец, сапр.: Казімір-Рафал Каралевіч Кастравіцкі (29 студзеня (10 лютага) 1868, Табольск, Расійская імперыя — 20 мая 1918, в. Прымагілле, Менскі павет. (цяпер в. Юцкі, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, драматург, мовазнавец, мастак, скульптар, грамадскі дзеяч. Карыстаўся і іншымі літаратурнымі псеўданімамі і крыптанімамі: K.Kahaniec, Будзімір, К.Шашаль, К. Качанец, К. К..

Казімір–Рафал Каралевіч Кастравіцкі
Карціна невядомага мастака. З фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ)
Карціна невядомага мастака. З фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ)
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Карусь Каганец, К. К., Будзімір, К. Шашаль
Дата нараджэння 10 лютага 1868(1868-02-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 мая 1918(1918-05-20) (50 гадоў)
Месца смерці Прымагілле, суч. Дзяржынскі раён
Пахаванне
Бацька Караль Самуэлевіч Кастравіцкі[d]
Маці Гелена са Свентаржэцкіх[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, драматург, мастак, грамадскі дзеяч
Гады творчасці 1893—1918
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
knihi.com/Karus_Kahaniec/
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Кастравіцкіх герба «Байбуза», прадстаўнікі якога займалі розныя земскія пасады ў Менскім ваяводстве ВКЛ і Мінскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. Менавіта з гэтай галіны роду паходзіць знакаміты французскі паэт Гіём Апалінер.

 
«Nie dbam jaka spadnie kara…» — песня выгнаннікаў. Урывак з паэмы Адама Міцкевіча «Дзяды». 1860-я. Аўтограф Караля Самуілавіча Кастравіцкага, бацькі К. Каганца

Нарадзіўся ў сям'і маянткоўца Караля Самуэлевіча Кастравіцкага (1814—1874) і яго жонкі сярэднезаможнай шляхцянкі Гелены Тадэвушаўны Свентаржэцкай. Бацька Караль удзельнічаў у паўстанні 1863—1864, быў сасланы расійскімі ўладамі ў Табольск, а яго маёнтак Малыя Навасёлкі ў Мінскім павеце быў канфіскаваны. Па лініі маці Карусь Каганец быў блізкім сваяком іншага паўстанца — Баляслава Свентаржэцкага (1831—1888). Акрамя таго Кастравіцкія мелі блізкія сваяцкія сувязі з іншымі сярэднезаможнымі родамі Міншчыны — Ваньковічамі, Вайніловічамі, Прушынскімі, Оштарпамі, Янішэўскімі і інш. Напрыклад, блізкай сваячкай была Ядвіга Адамаўна Кастравіцкаяроду Вайніловічаў).

У 1874 сям'і дазволена вярнуцца ў Беларусь. Канфіскацыя сямейнага маёнтка стала прычынай збяднення гэтай галіны роду Кастравіцкіх і пераходу яе з катэгорыі маянткоўцаў у катэгорыю малазаможнай інтэлігенцыі, хоць сям'я Караля Кастравіцкага пасля вяртання з ссылкі атрымала прытулак у блізкіх сваякоў — жылі ў вёсцы Засулле каля Стоўбцаў і вёсцы Прымагілле каля Койданава (цяпер Дзяржынск). Там хутка памер бацька Каганца.

Сям'і не ставала сродкаў для існавання, таму з 6 да 11 гадоў ён рабіў пастушком. Затым яго маці заручылася з мясцовым мужыком і пераехала разам з сям'ёй пад Койданава, дзе сястра аддала ёй дзве валокі зямлі.

Адукацыя і пачатак працоўнай дзейнасці

правіць

Вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы, у 1890-х у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. У 1899 годзе Каганец ажаніўся з Ганнай Пракаповіч (?—1934) і асеў ва ўрочышчы Лісія Норы каля Прымагілля. Аднак зямлі ў сям'і было небагата, і таму ён рабіў то ў мастацкай майстэрні ў Рызе, то ў Мінскім таварыстве дабрачыннасці (дзе вялікую ролю ігралі граф Ежы Чапскі і Ядвіга Кастравіцкая), працаваў на будоўлі чыгункі ў Лідзе. Была яшчэ прычына, з-за якой Каганец часта мяняў месцы працы, — ён браў удзел у рэвалюцыйным руху, і таму кожны работадавец намагаўся пазбавіцца такога працаўніка.

Арышты

правіць
 
Карусь Каганец у сталыя гады

У 1890 — пачатку 1900 г. публікаваў апрацоўкі народных паданняў у газетах «Минский листок» і «Северо-Западный край». У 1902—1903 удзельнічаў у стварэнні БСГ, распрацоўцы яе праграмы. Падрыхтаваў праект газеты «Палессе» (1904). У сакавіку 1905 удзельнічаў у І сялянскім з'ездзе Беларусі. Арыштаваны 19 снежня 1905 з групай агітатараў у Койданаўскай воласці. Да 16 мая 1906 знаходзіўся ў Мінскай турме і сядзеў там 5 месяцаў пад следствам. На хадатайніцтва сваякоў і сяброў быў адпушчаны да суда на парукі. З гэтай пары ў Каганца пачаўся новы перыяд вольных заробкаў. Ён рабіў лесніком на Ігуменшчыне, настаўнікам малявання ў Віленскай рамеснай навучальні. 2 красавіка 1910 асуджаны Віленскай судовай палатай на год зняволення, змешчаны ў Мінскую турму. Там у яго істотна пагоршылася здароўе.

Літаратурная і культурная дзейнасць

правіць

Супрацоўнічаў з газетай «Наша ніва». Апрацаваў кірылічны варыянт першага беларускага падручніка новага часу «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» (СПб., 1906, выд. ананімна); распрацаваў праект адмысловага беларускага алфавіта. Пры жыцці асобным выданнем выйшаў вадэвіль «Модны шляхцюк» (СПб., 1910), які карыстаўся вялікай папулярнасцю і быў адным з першых твораў нацыянальнага тэатральнага рэпертуару (ставіўся ў 1910 трупай І. Буйніцкага). Шмат яго твораў згубілася, напрыклад зборнік, дасланы ў 1909 або 1910 годзе ў рэдакцыю «Нашай нівы», ці кніжкі для дзяцей, адасланыя ў выдавецкую суполку «Загляне сонца і ў наша ваконца».

Апошнія гады і смерць

правіць

Доўгі час шукаў работу, у пачатку 1912 атрымаў месца ўпраўляючага фальваркам Жортаў у Барысаўскім павеце, дзе і праслужыў апошнія 6 гадоў жыцця. Частка рукапіснай спадчыны Каганца пасля яго смерці трапіла да Язэпа Лёсіка, які апублікаваў яе ў «Беларусі» (1919) і «Вольным сцягу» (1921). Нечакана памёр падчас наведвання сваякоў. Пахаваны ў вёсцы Навасёлкі каля Койданава, якая была родавай сядзібай Кастравіцкіх.

Творчасць, даследчыцкая дзейнасць

правіць

Друкаваўся з 1893 года. Паэзія К. Каганца агітацыйная, блізкая да народнай песні. Яна працягвала традыцыі народных антыпрыгонніцкіх і рэкруцкіх песень, прасякнуга нацыянальнымі матывамі («Пра пана Ленскага», «Наша доля маладзецка», «На мабілізацыю», «Наш покліч», «Плач беларуса»). Цэнтральны герой яго лірыкі — кабзар, лірнік («Кабзар»). Проза К. Каганца — апрацоўкі мясцовых легенд і паданняў («Прылукі», «Навасадскае замчышча», «Вітаўка»). Аўтар гістарычных («Старажовы курган», апубл. 1919; «Сын Даніла», апубл. 1920) і бытавых («У іншым шчасці няшчасце схавана», нап. 1903, апубл. 1919; «Двойчы прапілі», нап. 1910, апубл. 1919) драм. Дасюль папулярная яго камедыя «Модны шляхцюк» (паст. 1910 у Вільні і Полацку Першай беларускай трупай І. Буйніцкага, у 1918 — Першым беларускім таварыствам драмы і камедыі, у 1928 — БДТ-2), у якой высмеяў беларускага выраджэнца, які адракаецца ад усяго роднага. Гэта модны шляхцюк Пранцішак Карчэўшчык — папярэднік Адольфа Быкоўскага ў «Паўлінцы» Я. Купалы. Апрацоўваў народныя казкі, паданні; пісаў навукова-папулярныя нарысы для дзяцей. Выступаў як публіцыст.

Адзін з аўтараў «Беларускага лемантара, або Першай навукі чытання» (Пб., 1906, выд. ананімна). На беларускую мову пераклаў навукова-папулярную брашуру «Гутаркі аб небе і зямлі» (1907, з С. Шаўлоўскім). Шмат увагі аддаваў мове, навуковай тэрміналогіі (працаваў над «Беларускай граматыкай», не закончана).

 
Партрэт «Тып беларуса» на дубовай кацёлцы. Алей. Арыгінал. 1907

З твораў выяўленчага мастацтва зберагліся графічныя малюнкі «За сахою», «На ростаньках», палітычныя карыкатуры; ляпіў з гліны, выразаў з дрэва і косці, афармляў кнігі (вокладка «Другога чытання для дзяцей беларусаў» Я. Коласа, Пб., 1909).

Ушанаванне памяці

правіць
 
Магіла Каруся Каганца

У 1988 на магіле пастаўлены помнік.

З 2004 года імя Каруся Каганца носіць адна з вуліц у мікрараёне Лошыца горада Мінска[1].

  • Беларускі лемантар або першая навука чытання. Пецярбург, 1906, 30 с.
  • Творы. Мн., 1979, 263 с.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць