Засулле

аграгарадок у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці

Засу́лле[1] (трансліт.: Zasullie, руск.: Засулье) — аграгарадок у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рубяжэвіцкага сельсавета. За 16 кіламетраў на паўночны ўсход ад Стоўбцаў, 96 кіламетраў ад Мінска.

Аграгарадок
Засулле
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
138
Насельніцтва
307 чалавек (2013)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1717
Аўтамабільны код
5
Засулле на карце Беларусі ±
Засулле (Беларусь)
Засулле
Засулле (Мінская вобласць)
Засулле

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Засульскага сельсавета[2].

НасельніцтваПравіць

  • 548 жыхароў (1897)
  • 984 жыхара, 281 двор (1971)
  • 422 жыхара, 186 двароў (1997)
  • 307 жыхара, 138 двароў (2013)

ГісторыяПравіць

Вёска існуе з XVI стагоддзя. Першапачатковыя ўладальнікі — татарскія князі Уланы (Улановічы). У 1592 г. вёску набыў князь Яраш Жыжэмскі. На працягу XVII ст. вёска разрастаецца, гэтаму спрыяе яе знаходжанне на гандлёвым шляху Мінск—Мір. У 18 стагоддзі на некаторы час вёска ўваходзіла ў склад уладанняў Радзівілаў. У канцы XVIII ст. ўладальнік — Вінцэнт Дзерналовіч. У XIX ст. права ўласнасці перайшло да Крупскіх. У складзе буржуазнай Польшчы — да 1939 г.

ІнфраструктураПравіць

  • Сярэдняя школа
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Амбулаторыя
  • Аддзяленне сувязі

СлавутасціПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

СпасылкіПравіць