Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы (Засулле)
(Пасля перасылкі з Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Засулле))
Свята-Міхайлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Засулле Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Міхайлаўская царква | |
---|---|
![]() | |
53°34′50″ пн. ш. 26°49′50″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Засулле |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Маладзечанская епархія |
![]() |
Гісторыя
правіцьПершы вядомы храм у Засулле пабудаваны ў 1710 годзе, гэта быў уніяцкі храм Яна Хрысціцеля. У 1784 годзе храм быў перабудаваны ў драўляны праваслаўны на цагляным падмурку. У 1960-я гады савецкай уладай храм быў разабраны.
У 1990-я гады распачалося аднаўленне храма на тым жа падмурку. Новы храм асвячоны ў 2010 годзе[1].
Архітэктура
правіцьКрыжова-купальны храм, да якога дабудавана званіца-прытвор (васьмярык на чацверыку). Над сяродкрыжжам узведзены 8-гранны светлавы барабан з цыбулепадобнай галоўкай, над прыдзеламі і 5-граннай апсідай — макаўкі. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі[2].
Зноскі
- ↑ Свята-Іаана-Прадцечанская царква Архівавана 21 кастрычніка 2019.
- ↑ Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы (Засулле) на сайце Глобус Беларусі (руск.)