Уніяцтва

(Пасля перасылкі з Уніяты)

Уніяцтва, або вуніяцтва (ад лац.: unio — саюз, аб’яднанне) — хрысціянская плынь, заснаваная на царкоўнай уніі розных хрысціянскіх цэркваў з рымска-каталіцкай на ўмовах прызнання першымі вяршэнства Папы Рымскага і каталіцкай дагматыкі пры захаванні традыцый рэлігійнага культу і выкарыстання традыцыйна сакральнай ці народнай мовы ў богаслужэнні.

Уніяцкія цэрквы

правіць

Да ўніяцкіх адносяцца цэрквы грэчаскага (былыя праваслаўныя), армянскага, копцкага (у Егіпце), мараніцкага (у Ліване і Сірыі) і іншых абрадаў.

Гл. таксама: Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква.

У Рэчы Паспалітай

правіць

У Рэчы Паспалітай уніяцтва ўзнікла пасля заключэння Берасцейскай царкоўнай уніі (1596). Яшчэ ў 1577 годзе рэктар полацкага калегіума Пётр Скарга выдаў кнігу «Аб адзінстве царквы Божай», дзе прапанаваў план уніі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў. Уніяцкая царква мусіла падпарадкоўвацца Папе Рымскаму, але захоўваліся ранейшыя праваслаўныя абрады. У 1595 г. Папа Рымскі Клімент ІІ аб’явіў унію, а праз год на Берасцейскім царкоўным саборы яна была зацверджана. Пад канец 18 ст. каля трох чвэрцяў насельніцтва Беларусі было ўніятамі.[1]

У Рэспубліцы Беларусь

правіць

У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква — уніяцкая царква, якая па сваёй сутнасці (разам з Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквой) з’яўляецца пераемніцай уніяцкай царквы Рэчы Паспалітай. Колькасць вернікаў ацэньваецца інтэрвалам паміж 3000 і 30 000 чалавек.

Зноскі

  1. Кізіма С. А.,…

Літаратура

правіць
  • Гісторыя Беларусі. Ад старажытнасці да 21 ст.- Мінск, 2000 г.
  • Кізіма С. А., Лянцэвіч В. М., Самахвалаў Дз. С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. — Мн.: Выд-ва МІК, 2003. — 91 с.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць