Засульскі сельсавет
Засу́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Засулле. У 2009 г. тэрыторыя сельсавета складала 4600 га.
Засульскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Стаўбцоўскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Засулле |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 118 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 8 чэрвеня 1963 года ў склад Слабадскога сельсавета перададзена вёска Коласава, а ў склад сельсавета з Ячонскага сельсавета перададзены вёскі Наваполле і Ячонка[1]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Рубяжэвіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1118 чалавек[3], з іх 88,3 % — беларусы, 6,2 % — палякі, 4,5 % — рускія[4].
Склад
правіцьНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў:
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.