Коласава (Стаўбцоўскі раён)
пасёлак у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
Ко́ласава[1] (трансліт.: Kolasava, руск.: Колосово) — пасёлак у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Наваколасаўскага сельсавета.
Пасёлак
Коласава
|
Да 29 чэрвеня 2006 года пасёлак уваходзіў у склад Слабадскога сельсавета[2].
Гісторыя правіць
З 1921 года ў складзе Польшчы, на савецка-польскай мяжы. У 1924-1939 гадах вёска была цэнтрам размяшчэння штаба памежнай роты «Коласава». 6 верасня 1933 года ў Коласава адбыўся абмен вязнямі: Францішка Аляхновіча абмянялі на Браніслава Тарашкевіча.
З лістапада 1939 года ў БССР.
Зноскі правіць
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Каласо́ва, н.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №223 "Об образовании Новоколосовского сельсовета и изменении границ Слободского сельсовета Столбцовского района" (руск.)
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх