Рота памежная КАП «Коласава»
Ро́та паме́жная Ко́рпуса ахо́вы паме́жжа «Ко́ласава» (польск.: Kompania graniczna KOP «Kołosowo») — трэцяя памежная рота батальёна «Стоўбцы» Корпуса аховы памежжа часоў міжваеннай Польскай Рэспублікі, якая размяшчалася каля станцыі Коласава ў 1924—1939 гадах.
Рота памежная Корпуса аховы памежжа «Коласава» | |
---|---|
Kompania graniczna KOP «Kołosowo» | |
Гады існавання | верасень 1924 — верасень 1939 |
Краіна | Польшча |
Падпарадкаванне | Корпус аховы памежжа |
Уваходзіць у |
Батальён КАП «Стоўбцы» → Брыгада КАП «Навагрудак» (1924—1937) → Полк КАП «Сноў» (1937—1939) |
Тып | воінскае фарміраванне |
Функцыя | Ахова савецка-польскай мяжы |
Колькасць | 95 жаўнераў |
Дыслакацыя | Коласава |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | капітан Зігмунт Сліва |
Гісторыя
правіцьНа паседжанні палітычнага камітэта Рады міністраў Польскай Рэспублікі, якое адбывалася 21—22 жніўня 1924 года было прынята рашэнне аб стварэнні адмысловага ўзброенага фармавання для аховы ўсходняй мяжы, з прычыны чаго 12 верасня 1924 г. польскае Міністэрства вайсковых спраў выдала распараджэнне аб стварэнні Корпуса аховы памежжа, а 17 верасня таго ж года — дапаўненне з указаннем яго структуры[1]. На першым этапе арганізацыі гэтага вайсковага ўтварэння на падставе загада начальніка генеральнага штаба ад 27 верасня 1924 года была заснавана другая памежная брыгада, а ў яе складзе — восьмы памежны батальён[2].
Памежная рота «Коласава» з’яўлялася трэцяй адзінкай падобнага тыпа ў складзе батальёна «Стоўбцы». Па стане на лістапад 1936 г., у ёй служылі 2 афіцэры, 7 унтэр-афіцэраў, 4 звыштэрміновых і 82 жаўнеры тэрміновай службы — разам 95 вайскоўцаў[3]. Галоўнай задачай памежнікаў была ахова савецка-польскай мяжы. Да абавязкаў таксама адносіліся патруляванне памежнай зоны, назіранне за станам памежнай паласы, арганізацыя засадаў у небяспечных месцах, праверка дакументаў і затрымоўванне падазраваных, а таксама наладжванне шчыльнай сувязі паміж адзінкамі Корпуса аховы памежжа і прадстаўнікамі выканаўчай улады[4]. Мясцовасць, у якой знаходзілася рота, атрымлівала статус гарнізона Корпуса аховы памежжа[5].
У 1934 годзе рота ахоўвала адрэзак дзяржаўнай мяжы даўжынёй 18.780 км. З савецкага боку гэты ўчастак памежнай паласы ахоўваўся заставай «Асінаўка» камендатуры «Паланевічы» і заставамі «Коласава» і «Прусінава» камендатуры «Магільна»[6].
17 верасня 1939 г. пачаўся паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну, у ходзе якога памежная рота «Коласава» была атакавана савецкімі войскамі і пасля непрацяглай абароны апынулася захопленай[7].
На цяперашні момант захаваліся парэшткі будынка колішняй роты «Коласава» у выглядзе часткаў падмурка і насыпа, а таксама атрыбуты былой мяжы: бетонныя пастаменты для памежных знакаў, калючы дрот. На думку беларускага гісторыка Ігара Мельнікава, месца размяшчэння колішняга гарнізона варта было б зрабіць турыстычным аб’ектам, а таксама правесці кансервацыю захаваных парэшткаў, якія «з’яўляюцца лепшай ілюстрацыяй няпростай гісторыі Беларусі першай паловы XX стагоддзя»[7].
-
Брама роты «Коласава», 1934 г.
-
Выгляд на савецкую тэрыторыю з боку Польшчы, 1930-я г.
-
Выгляд на польскую тэрыторыю з боку БССР, 1933 г.
-
Савецка-польскі памежны пераход падчас Другой сусветнай вайны
Структура
правіць
|
|
Факты
правіць- Знаходжанне памежнай роты «Коласава» побач з буйным польска-савецкім пераходам абумовіла адлюстраванне яе службы ў творах культуры. Дзейнасць польскіх памежнікаў апісваецца, напрыклад, у апавяданні «Тоня» савецкіх пісьменнікаў Ільфа і Пятрова, напісанага ў 1937 годзе: «Праз два тыдні цягнік Парыж—Негарэлае выйшаў з польскай станцыі Стоўбцы і рушыў да савецкай мяжы. На станцыі Коласава ён на хвіліну затрымаўся. Яшчэ на хаду сталі саскокваць польскія жандары ў ссунутых кажушках з шэра-сабачымі каўнярамі. Цягнік вельмі павольна прайшоў яшчэ некалькі метраў. Тоня з заміраннем сэрца стала праціраць шкло і ўбачыла ў змроку зімовага вечара драўляную вышку, на якой стаяў чырвонаармеец у доўгім вартаўнічым кажуху і шлеме. На хвіліну яго асвятлілі агні цягніка, бліснуў ствол вінтоўкі, і вышка павольна паехала назад. Вартавога завальвала снегам, але ён не абтрасаўся, нерухомы, суровы і велічны, як помнік»[9].
Зноскі
правіць- ↑ Дамінічак 1992, с. 111.
- ↑ Прохвіч 1994, с. 152.
- ↑ Поляк, Прохвіч, Яблонаўскі, Янкоўскі 2001, с. 366.
- ↑ Фалькевіч 1925, с. 3—4.
- ↑ Поляк, Прохвіч, Яблонаўскі, Янкоўскі 2001, с. 312—314.
- ↑ Поляк, Прохвіч, Яблонаўскі, Янкоўскі 2001, с. 299.
- ↑ а б Ігар Мельнікаў. Коласава. Мястэчка на мяжы цывілізацый (недаступная спасылка). Tut.by (1 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 23.05.2019.
- ↑ Прохвіч 2003, с. 308.
- ↑ Ільф і Пятроў. Илья Ильф, Евгений Петров. Тоня (руск.). Lib.ru (22 мая 2001). Праверана 23.05.2019.
Літаратура
правіць- Багуслаў Поляк, Ежы Прохвіч, Марэк Яблонаўскі, Уладзімір Янкоўскі. O niepodległą i granice. Korpus Ochrony Pogranicza 1924—1939. Wybór dokumentów. — Варшава—Пултуск: Wyższa Szkoła Humanistyczna w Pułtusku. Wydział Dziennikarstwa i Nauk Politycznych Uniwersytetu Warszawskiego, 2001. — ISBN 83-88067-48-8.
- Генрык Дамінічак. Granica wschodnia Rzeczypospolitej Polskiej w latach 1919—1939. — Варшава: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1992. — ISBN 83-01-10202-0.
- Ежы Прохвіч. Korpus Ochrony Pogranicza w przededniu wojny, Część I. Powstanie i przemiany organizacyjne KOP do 1939 r.. — «Wojskowy Przegląd Historyczny» №3(149)/1994. — Варшава: Czasopisma Wojskowe, 1994. — С. 148—160. — ISBN 0043-7182.
- Ежы Прохвіч. Formacje Korpusu Ochrony Pogranicza w 1939 roku. — Варшава: Neriton, 2003. — ISBN 83-88973-58-4.
- Станіслаў Фалькевіч. Korpus Ochrony Pogranicza. W pierwsza rocznice objecia sluzby na wschodniej granicy Rzeczypospolitej 1924—1925. — Варшава: Druk. Ministerstwa Spraw Wojskowych, 1925.