Брыгада КАП «Навагрудак»

Брыга́да Ко́рпуса ахо́вы паме́жжа «Навагру́дак» (польск.: Brygada KOP «Nowogrodek») — другая памежная брыгада Корпуса аховы памежжа часоў міжваеннай Польскай Рэспублікі, якая размяшчалася ў 1924—1937 гадах у Навагрудку і Баранавічах.

Брыгада Корпуса аховы памежжа «Навагрудак»
Brygada KOP «Nowogródek»
Цёмна-сінім колерам вылучана Навагрудскае ваяводства, мяжу якога ахоўвала брыгада
Гады існавання кастрычнік 1924 — люты 1937
Краіна  Польшча
Уваходзіць у Корпус аховы памежжа
Тып брыгада
Функцыя Ахова савецка-польскай мяжы
Дыслакацыя Навагрудак
Баранавічы
Войны Польская абарончая вайна (1939)
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры палкоўнік Юзаф Альшына-Вільчынскі
палкоўнік Рамуальд Кагутніцкі

Гісторыя

правіць

На паседжанні палітычнага камітэта Рады міністраў Польскай Рэспублікі, якое адбывалася 21—22 жніўня 1924 года было прынята рашэнне аб стварэнні адмысловага ўзброенага фармавання для аховы ўсходняй мяжы, з прычыны чаго 12 верасня 1924 г. польскае Міністэрства вайсковых спраў выдала распараджэнне аб стварэнні Корпуса аховы памежжа, а 17 верасня таго ж года — дапаўненне з указаннем яго структуры. На першым этапе арганізацыі гэтага вайсковага ўтварэння на падставе загада генеральнага штаба ад 27 верасня 1924 года была заснавана другая памежная брыгада[1].

Яна была размешчана на тэрыторыі Навагрудскага ваяводства з мэтай аховы яго ўсходняй мяжы і заступіла на службу 27 кастрычніка 1924 года. У склад брыгады ўвайшлі 6-ы, 8-ы і 9-ы памежныя батальёны, а таксама 2-гі, 9-ы і 10-ы кавалерыйскія эскадроны. Даўжыня ўчастка памежнай паласы, вызначанай для аховы брыгадай складала 162 км, глыбіня дасягала 30 км. Камандаванне знаходзілася ў Баранавічах на вуліцы Шашовай, 42[2].

У 1926 г. на ўзроўні брыгады была ўтворана школа для ўнтэр-афіцэраў пяхоты, якая была размешчана ў Клецку пры 9-ым памежным батальёне, пазней ліквідаваная ўлетку 1928 года[3]. Замест яе і іншых падобных установаў у крэпасці Асавец на Падляшшы быў адчынены школьны батальён Корпуса аховы памежжа. У самой брыгадзе, пры гэтым, запрацавала школа падрыхтоўкі выведвальна-следчых сабак, якая дзейнічала пры батальёне ў Клецку. Школа праіснавала да 31 студзеня 1934 г., пакуль не была зачынена[4]. Па звестках 1928 г., брыгада «Навагрудак» ахоўвала 180.099 км савецка-польскай дзяржаўнай мяжы[5].

З мэтай павелічэння патрэбнай колькасці кваліфікаваных вайскоўцаў-сапёраў, 1 красавіка 1928 года быў адчынены навучальны цэнтр для іх падтрыхтоўкі пры дзявятым памежным батальёне, а ў 1931 г. сапёрныя роты з’явіліся пры ўсіх памежных брыгадах. Яны дзяліліся на 4 часткі і называліся паводле адзінак іх размяшчэння[6]. У брыгадзе «Навагрудак» была ўтворана рота трэцяга тыпу, якая ўтрымлівала два ўзводы па тры дружыны і гаспадарчую дружыну. Штат роты складаўся з трох афіцэраў, дзевяці унтэр-афіцэраў і васьмідзесяці шараговых жаўнераў[7].

Загадам камандавання ад 23 лютага 1937 года была распачата першая фаза рэканструкцыі Корпуса аховы памежжа «R.3», у выніку чаго дадзеная брыгада была расфармавана[8]. Полк «Валожын», які ўваходзіў у яе склад, стаў непасрэдна падпарадкоўвацца камандаванню Корпуса аховы памежжа, а астатнія адзінкі ўвайшлі ў падпарадкаванне да палка «Сноў»[9].

Структура

правіць

Арганізацыя ў 1924 годзе

правіць

Арганізацыя ў 1927 годзе

правіць

Арганізацыя ў 1934 годзе

правіць
  • Камандаванне брыгадай
  • Полк «Валожын»
  • Батальён «Стоўбцы»
  • Батальён «Клецк»
  • Батальён «Сноў»
  • Эскадрон кавалерыі «Стоўбцы»
  • Эскадрон кавалерыі «Клецк»
  • Рота сапёраў «Стоўбцы»
  • Школа падрыхтоўкі выведвальна-следчых сабак[10]

Кіраўніцтва

правіць

Камандзіры брыгады

правіць
  • 10 кастрычніка 1924 — лістапад 1925 — палкоўнік сапёраў Юзаф Альшына-Вільчынскі
  • 27 лістапада 1925 — 17 лютага 1926 — палкоўнік пяхоты Стэфан Віктар Паслаўскі
  • 17 лютага 1926 — 1 жніўня 1926 — маёр пяхоты Казімір Нядзведзкі
  • 6 мая 1926 — ліпень 1926 — палкоўнік пяхоты Баляслаў Антоні Фіялкоўскі
  • 1 жніўня 1926 — 3 сакавіка 1928 — палкоўнік пяхоты Браніслаў Астроўскі
  • 20 лютага 1928 — 22 лістапада 1930 — палкоўнік пяхоты Станіслаў Юшчацкі
  • 7 студзеня 1931 — 12 лістапада 1935 — палкоўнік пяхоты Ежы Раман Траяноўскі
  • 12 лістапад 1935 — сакавік 1937 — палкоўнік пяхоты Рамуальд Кахутніцкі
  • 1 лістапада 1936 — 15 сакавіка 1937 — палкоўнік дыпламаваны Тадэвуш Пушчынскі[11]

Штат брыгады ў 1928 годзе

правіць
  • Камандзір — палкоўнік Станіслаў Юшчацкі
  • Начальнік штаба брыгады — маёр Ежы Аскерка-Крамарчык
  • Начальнік выведкі брыгады — капітан Тадэвуш Брунеўскі
  • Афіцэр выведкі брыгады — капітан Антоні Ляскоўскі
  • Дзяжурны афіцэр — паручнік Леан Мадзелеўскі
  • Афіцэр штаба — паручнік Казімер Біскупскі
  • Афіцэр па наглядзе — паручнік Францішак Курка[11]

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Анджэй Канстанкевіч, Ежы Прохвіч, Ян Руткевіч. Korpus Ochrony Pogranicza 1924—1939. — Варшава: Barwa i Broń, 2003. — ISBN 978-83-900217-9-9.
  • Генрык Дамінічак. Granica wschodnia Rzeczypospolitej Polskiej w latach 1919—1939. — Варшава: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1992. — ISBN 83-01-10202-0.
  • Ежы Прохвіч. Korpus Ochrony Pogranicza w przededniu wojny, Część II. Przemiany organizacyjne i przygotowania wojenne KOP w 1939 roku. — «Wojskowy Przegląd Historyczny», №4 (150)/1994. — Варшава: Czasopisma Wojskowe, 1994. — С. 148—160. — ISBN 0043-7182.
  • Ежы Прохвіч. Formacje Korpusu Ochrony Pogranicza w 1939 roku. — Варшава: Wydawnictwo Neriton, 2003. — ISBN 83-88973-58-4.
  • Здзіслаў Юзаф Кутар. Saperzy II Rzeczypospolitej. — Варшава: Pat, 2005. — ISBN 83-921881-3-6.
  • Івона Вішнеўская, Катажына Проміньская. Wstęp do inwentarza zespołu archiwalnego „Brygada Korpusu Ochrony Pogranicza «Wilno»”. — Шчэцін: Archiwum Straży Granicznej, 2013.
  • Х’юберт Бяроза, Каятан Шчэпаньскі. Centralna Szkoła Podoficerska KOP. — Граева: Towarzystwo Przyjaciół 9 PSK, 2014. — ISBN 978-83-938921-7-4.