Баляслаў Часлававіч Свентаржэцкі
Баляслаў Часлававіч Свентаржэцкі (1831, маёнтак Багушэвічы, Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская Імперыя — 1888) — кіраўнік Судзеньскага паўстання (1863—1864) у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.
Баляслаў Часлававіч Свентаржэцкі | |
![]() | |
![]() Герб «Трубы» | |
Адукацыя | |
---|---|
Нараджэнне | 1831[1] |
Смерць | 1888[1] |
Дынастыя | род Свентаржэцкіх[d] |
Бацька | Чэслаў Тадэвушавіч Свентаржэцкі[d] |
Маці | Ганна Аляксееўна Свентаржэцкая[d] |
Ваенная служба | |
Бітвы |
Паходжанне і сям'яПравіць
Належаў да старажытнага каталіцкага шляхецкага роду Свентаржэцкіх гербу «Трубы».
Баляслаў Часлававіч Свентаржэцкі нарадзіўся ў 1831 г. у маёнтку Багушэвічы Ігуменскага павета Мінскай губерні Расійскай Імперыі (цяпер Бярэзінскі раён Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь) — у сям'і Чэслава Тадэушавіча Свентаржэцкага (нар. у 1802 г.) і Ганны Аляксееўны Свентаржэцкай.
Бацька (Чэслаў Свентаржэцкі) валодаў маёнткам Франскоўшчызна (Франскоўшчына) у Мінскім павеце Мінскай губерні і выбіраўся дваранамі на пасаду дэпутата ад Мінскага павета ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход. Дзед — Тадэвуш Антоніевіч Свентаржэцкі — выбіраўся на пасаду мінскага павятовага маршалка.
Хросным бацькам Баляслава Свентаржэцкага быў мінскі губернскі маршалак (1823—1847) Леў Францавіч Оштарп (1785—1851), а жонкай стала Лаура Казіміраўна Завадская, пляменніца Льва Оштарпа.
БіяграфіяПравіць
Вучыўся ў Віленскім дваранскім інстытуце (скончыў у 1853 г.), Санкт-Пецярбургскім універсітэце; у час эміграцыі — у ваеннай школе ў Францыі.
Валодаў спадчынным маёнткам Багушэвічы ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні (Расійская Імперыя).
Служыў пісарам у Мінскім Дваранскім дэпутацкім сходзе. З 1860 г. знаходзіўся пад сакрэтным наглядам паліцыі. Як член Мінскага губернскага камітэта ўдзельнічаў у распрацоўцы ўмоў сялянскай рэформы (1861) у Расійскай Імперыі.
Падчас паўстання 1863—1864 гадоў з'яўляўся паўстанцкім начальнікам Ігуменскага павета — камісарам аб'яднаных паўстанцкіх атрадаў у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Знаходзіўся пры атрадзе С. Ляскоўскага.
Сядзіба Свентаржэцкіх у вёсцы Багушэвічы (Ігуменскі павет, Мінская губерня) была знішчана паводле загаду віленскага генерал-губернатара Міхаіла Мікалаевіча Мураўёва.
Распараджэнне віленскага генерал-губернатара Міхаіла Мікалаевіча Мураўёва мінскаму грамадзянскаму губернатару аб перарабленні з каталіцкай у праваслаўную каменнай капліцы ў вёсцы Багушэвічы Ігуменскага павета, якая належала камандзіру паўстанцкага атрада — маянткоўцу Баляславу Свентаржэцкаму (першая старонка). Выдадзена ў г. Вільня (Расійская Імперыя), 18 красавіка 1864 г.
Распараджэнне віленскага генерал-губернатара Міхаіла Мікалаевіча Мураўёва мінскаму грамадзянскаму губернатару аб перарабленні з каталіцкай у праваслаўную каменнай капліцы ў вёсцы Багушэвічы Ігуменскага павета, якая належала камандзіру паўстанцкага атрада — маянткоўцу Баляславу Свентаржэцкаму (другая старонка). Выдадзена ў г. Вільня (Расійская Імперыя), 18 красавіка 1864 г.
Эміграцыя ў ФранцыюПравіць
Увосень 1863 г. эмігрыраваў на пастаяннае месца жыхарства ў Францыю, за якую ваяваў падчас франка-прускай вайны (1870—1871).
Памёр у 1888 г.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Кісялёў, Г. В. На пераломе дзвюх эпох: Паўстанне 1863 г. на Міншчыне / Г. В. Кісялёў. — Мн., 1990.