Французскі Замежны легіён

Французскі Замежны легіён або Замежны легіён (фр.: Légion étrangère / Лежыа этранжэр) — вайсковае злучэнне, якое ўваходзіць у склад сухапутных войскаў Францыі і камплектуецца пераважна з замежнікаў.

Французскі Замежны легіён
фр.: Légion étrangère
Краіна
Уваходзіць у French Armed Forces[d] і Сухапутныя войскі Францыі[d]
Тып вайсковае фарміраванне высокага ўзроўню[d], від узброеных сіл, volunteer military[d], elite unit[d], foreign legion[d] і вайсковы легіён[d]
Складаецца з
Дыслакацыя
Удзел у
Сайт legion-etrangere.com (фр.)

У асобныя перыяды сваёй гісторыі легіён налічваў звыш сарака тысяч чалавек асабістага складу. Так, у жніўні 1914 года 5 маршавых палкоў Замежнага легіёну налічвалі 42883 добраахвотніка, прадстаўнікоў больш чым 52 нацыянальнасцяў. Станам на 2018 год каля 8900 чалавек з больш чым 100 краін праходзілі службу ў 11 палках легіёну[1].

Гісторыя правіць

Французскі легіён быў створаны 9 сакавіка 1831 года каралём Луі-Філіпам I на аснове некалькіх палкоў-папярэднікаў. Адным з гэтых палкоў быў Régiment de Hohenlohe пад камандаваннем нямецкага князя і французскага маршала Людвіга Алаіза фон Гагенлоэ. Гэты полк ваяваў за раялістаў у рэвалюцыйных войнах і пазней служыў французскаму каралю Карлу X.

Паколькі Францыя планавала каланізацыю Алжыра, ёй была трэба значная колькасць салдат для службы за межамі краіны. У гэты час у Францыі, і асабліва ў Парыжы, пасялілася шмат замежнікаў. Са стварэннем легіёну кароль Луі-Філіп мог атрымаць патрэбныя войскі і заадно скараціць у краіне колькасць «непажаданых» слаёў насельніцтва. Таму ён на наступны дзень выдаў закон (la Loi du 9 mars 1831) аб тым, што замежны легіён можа выкарыстоўвацца толькі за межамі кантынентальнай Францыі. Афіцэры для новага падраздзялення былі набраныя з войска Напалеона, а ў салдаты вербаваліся ўраджэнцы Італіі, Іспаніі, Швейцарыі, іншых еўрапейскіх краін, а таксама французы, у якіх былі праблемы з законам. Тады ж была закладзена традыцыя — не пытацца імя навабранца.

У лістападзе 1854 года Легіён прымаў удзел у бітве пад Інкерманам у Крымскай вайне. Ён быў задзейнічаны ў большасці французскіх каланіяльных войнаў, пазней і ў місіях па захаванні міру. Самае вялікае паражэнне Легіён пацярпеў у бітве пры Д’енб’енфу (1954).

Днём славы замежнага легіёна стала 30 красавіка 1863 года, калі падчас мексіканскай экспедыцыі адбылася бітва пры Камероне. Перад ротай легіянераў пад камандаваннем капітана Данжу была пастаўлена задача разведаць наваколлі Апала Вердэ ў чаканні канвою з гарматамі, прыстасаваннямі для аблогі і трыма мільёнамі франкаў наяўнымі, якія прызначаліся для французскіх войскаў, што аблажылі Пуэблу. Высунуўшыся пасля паўночы 30 красавіка, легіянеры сутыкнуліся з мексіканцамі раніцай таго ж дня. Усведамляючы бясспрэчную перавагу мексіканцаў (1200 пяхотнікаў і 800 кавалерыстаў) капітан Данжу са сваімі людзьмі заняў будынак у вёсачцы пад назвай Камарон. Каб забяспечыць бяспеку канвою, мексіканцам было неабходна ўтрымацца любой цаной. Ведаючы, што яны абложаны і выратаваць іх можа толькі цуд, легіянеры далі слова стаяць да канца. Больш за дзесяць гадзін яны супрацьстаялі арміі мексіканцаў. Нягледзячы на прапановы здацца, легіянеры аддалі перавагу смерць бясслаўнаму палоне. Іх самаахвяраванне дазволіла канвою бесперашкодна дабрацца да Пуэблы.

Пад зялёна-чырвоным сцягам Замежнага легіёну з заснавання да канца 1980-х гадоў служыла больш за 600 000 чалавек з усяго свету. За гэты час звыш 36 000 легіянераў загінула ў баі.

Месцы дыслакацыі правіць

У XXI стагоддзі падраздзяленні легіёна былі дыслакаваныя ў наступных месцах:

Узбраенне правіць

Характэрнай асаблівасцю легіёну з’яўляецца адсутнасць вялікай колькасці цяжкага ўзбраення і бранятэхнікі. Асноўнай штатнай зброяй з’яўляецца французская штурмавая вінтоўка FAMAS (з 2017 года нямецкая HK416), для агнявой падтрымкі прымяняюцца бельгійскія кулямёты FN Minimi, FN MAG або французскі AA-52. Снайперы выкарыстоўваюць французскую снайперскую вінтоўку FR-F2 або амерыканскую буйнакаліберную вінтоўку Barrett M82. Для барацьбы з бранятэхнікай праціўніка легіянеры выкарыстоўваюць СТРК «Мілан», для артылерыйскай падтрымкі-120-мм мінамёт МО-120-РТ. Традыцыйна легіянеры носяць і камплект экіпіроўкі пяхотніка FELIN, прыняты на ўзбраенне УС Францыі.

З узораў бранятэхнікі, даступнай для легіянераў, вылучаюцца наступныя:

Найм правіць

У адрозненне ад іншых французскіх ваенных падраздзяленняў, кантракт на службу ў Легіёне могуць падпісаць толькі мужчыны ва ўзросце ад 17,5 да 39,5 гадоў, прычым ад тых, каму не споўнілася 18 гадоў, патрабуецца пісьмовая згода бацькоў або апекуноў[4]. Першы кантракт падпісваецца на 5 гадоў. Наступныя могуць быць падпісаныя на тэрмін ад 6 месяцаў да 5 гадоў. На працягу першага пяцігадовага кантракту ў легіянера маецца магчымасць атрымаць званне капрала, а пасля і сяржанта. Пасля трох гадоў службы легіянер мае права запытаць французскі від на жыхарства. Каб стаць афіцэрам, трэба мець французскае грамадзянства. Таму асноўны афіцэрскі склад — французы, кадравыя вайскоўцы, якія скончылі вайсковыя вучылішча і абралі легіён для праходжання службы.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Новый шанс для новой жизни(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2009. Праверана 30 снежня 2009.
  2. а б в г Иностранный Легион (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2010. Праверана 5 студзеня 2010.
  3. Шадурский, В. Г. Внешняя политика Франции (1945—2002 гг.): учеб. пособие. Минск: БГУ. 2004.
  4. Условия заключения контракта (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2010. Праверана 30 снежня 2009.