Barrett M82

амерыканская снайперская вінтоўка

Barrett M82 (Model 82, SASR) — буйнакаліберная снайперская вінтоўка, якая выпускаецца кампаніяй «Barrett Firearms Company». Станам на красавік 2025 года вінтоўка М82 знаходзіцца на ўзбраенні войск многіх краін свету, у тым ліку Арміі ЗША.

Barrett M82А1
Barrett M82
Апісанне
Тып: снайперская вінтоўка
Краіна:  ЗША
Гады эксплуатацыі: з 1989
Мадыфікацыі: М82А1, M82A1A, M82A1M, М82А2, M82A3, XM107 (M107), M107CQ
Гісторыя мадэлі
Канструктар: Роні Барэт
Стварэнне прататыпу: 1980
Выраблялася: Barrett Firearms Company
Характарыстыкі
Патроны: .50 BMG, .416 Barrett
Прыцэльная дальнасць стральбы, м: 1500 (M82A1)
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: 853 (M82A1)

Гісторыя

правіць

Вінтоўка М82 была створаная амерыканцам Роні Барэтам (былым афіцэрам праваахоўных органаў) у гаражнай майстэрні ў 1982 годзе (адсюль лічба 82 у назве).[1] Пасля адмовы ў пакупцы вінтоўкі шэрагам зброевых фірмаў (такіх як «Winchester» і «Fabrique National»), ён пачынае самастойную дробнасерыйную зборку для продажу на ўнутраным рынку ЗША, а ў 1986 годзе засноўвае фірму «Barrett Firearms», якая прыступае да выпуску мадэрнізаванага варыянту вінтоўкі пад назвай М82A1. У 1987 годзе Барэт атрымлівае патэнт на сваю вінтоўку.

Прымяненне

правіць

Першы сур’ёзны поспех прыйшоў да кампаніі «Barrett Firearms» у 1989 годзе, калі армія Швецыі закупіла 100 вінтовак М82А1, а сусветнае прызнанне прыйшлося на 1990—1991 гадоў, калі падчас падрыхтоўкі і ажыццяўлення аперацыі «Бура ў Пустыні» Узброеныя Сілы ЗША (найперш Корпус Марской Пяхоты, а затым і іншыя роды войск) закупілі ў кампаніі некалькі соцень вінтовак М82А1. Гэтыя вінтоўкі атрымалі ў войсках абазначэнне SASR — «Special Applications Scoped Rifle» (вінтоўка адмысловага прызначэння з аптычным прыцэлам). Асноўнымі ролямі для гэтай вінтоўкі сталі знішчэнне матэрыяльных сродкаў і баявой тэхнікі саперніка, уключаючы аўтамабілі, кабіны сувязі і радыёлакатараў, самалёты і верталёты на стаянках. Іншай важнай роляй стала знішчэнне неразарваных боепрыпасаў з бяспечнай адлегласці. Супраць асобных людзей зброя такога класа практычна не выкарыстоўваецца. У цяперашні час вінтоўкі Barrett M82A1 выкарыстоўваюцца ў больш за 30 краінах свету, уключаючы Бельгію, Вялікабрытанію, Данію, Італію, Іспанію, Партугалію, Турцыю, ЗША і іншыя краіны.

 
М82

Мадыфікацыі

правіць
 
M82A2

У 1987 годзе кампанія распрацавала мадыфікацыю М82А2, прызначаную для барацьбы з высокамабільнымі цэлямі, напрыклад аўтамабілямі, верталётамі ў нізкім палёце і г.д. Вінтоўка мела кампаноўку «булпап» і прызначалася для стральбы толькі з пляча, для гэтага плечавы ўпор быў перанесены пад ствольную каробку і размешчаны ззаду патронніка, а пісталетная ручка перанесеная бліжэй да сярэдзіны вінтоўкі, як і аптычны прыцэл. Для прастаты ўтрымання дададзена дадатковая ручка для пераноскі. Вінтоўка апынулася непапулярнай, і яе вытворчасць неўзабаве была спынена.

Апошняй на дадзены момант серыйнай мадыфікацыяй з’яўляецца М82А1М, прынятая на ўзбраенне Узброеных сіл ЗША пад абазначэннем М82А3. Яна адрозніваецца ад М82А1 у першую чаргу ўсталяваннем планкі Пікаціні для мацавання аптычных прыцэлаў, здымнай ручкай для пераноскі і наяўнасцю задняй складанай апоры пад прыкладам. Акрамя таго, на базе М82А1 быў створаны прататып новай зброі OSW (Objective Sniper Weapon — аб’ектыўная снайперская зброя), якая ўяўляе сабой М82А1, са ствалом пад 25 мм патрон ад перспектыўнага аўтаматычнага гранатамёта OCSW. Эксперыментальная вінтоўка паказала падвышаную эфектыўнасць па ўсіх тыпах цэляў, аднак аддача пры стральбе апынулася практычна непераноснай звычайным стралком.

 
Снайпер Корпуса марской пяхоты ЗША вядзе агонь з вінтоўкі M82A3

Вінтоўкі серыі М82 пабудаваныя на аснове аўтаматыкі з кароткім ходам ствала. Замыканне ствала — паваротам затвора, на 3 баявых упора. Пасля стрэлу ствол, цвёрда зачынены затворам, адкочваецца назад на 25 мм, затым штыфт на затворы, узаемадзейнічаючы з фігурным выразам у затворнай раме, прымушае затвор вярнуцца і адамкнуць ствол. Пасля гэтага ствол «наязджае» на рычаг-паскаральнік, які перадае энергію адкату ствала затворнай раме, выклікаючы адкрыццё затвора. Ствол спыняецца, і затвор дастае і выкідвае стрэляную гільзу. Затым пад дзеяннем сваёй зваротнай спружыны ствол вяртаецца ў пярэдняе становішча. Затвор, пад дзеяннем уласнай зваротнай спружыны, прыходзіць у пярэдняе становішча, адначасова дасылаючы ў ствол новы патрон з магазіна, а затым замыкае ствол. Таксама пры руху затвора ўзводзіцца ўдарнік.

Ствол масіўны, з падоўжнымі скобамі для палягчэння і палепшанага ахаладжэння, абсталяваны дульным тормазам для памяншэння аддачы. Вінтоўка абсталёўваецца адчыненымі прыцэльнымі прыладамі і мацаваннем для аптычнага прыцэла. На ніжняй частцы ствольнай каробкі маюцца адмысловыя мацаванні для ўстаноўкі вінтоўкі на пяхотныя кулямётныя станкі-трыногі тыпу М3 або М122, акрамя таго, пры дапамозе адмысловай амартызавальнай «калыскі» вінтоўка можа ўсталёўвацца на тэхніцы (пазадарожніках, бронетранспарцёрах). Вінтоўка таксама мае антабкі для рамня, аднак такая яе пераноска абцяжараная вялікай даўжынёй і масай зброі. Транспарціроўка вінтоўкі таксама ажыццяўляецца ў адмысловых мяккіх або цвёрдых кейсах.

Крыніцы

правіць
  1. Снайперская винтовка Barrett M82 / M82A1 / M82A1M/ M82A2 / M82A3 / M107 (США) (руск.). Оружие и боеприпасы (22 кастрычніка 2009). Праверана 17 красавіка 2025.

Спасылкі

правіць