Іспанскі легіён

Іспанскі легіён (ісп.: Legión Española) — вайсковае фарміраванне, якое ўваходзіць у склад сухапутных войск Іспаніі.

Іспанскі легіён
Legion-esp.svg
Краіна
Падпарадкаванне Іспанія
Уваходзіць у Сухапутныя войскі Іспаніі[d]
Тып воінскае фарміраванне і elite unit[d]
Складаецца з
Знакі адрознення

АглядПравіць

Іспанскі легіён — адборнае фарміраванне іспанскіх ўзброеных сіл, якое адносіцца да сіл хуткага рэагавання. Адрозніваецца добрай тэхнічнай падрыхтоўкай і высокім баявым духам. Легіён знаходзіцца ў пастаяннай гатоўнасці дзейнічаць і выконваць любыя баявыя задачы. Фарміраванне прымае ўдзел у міратворчых місіях пад кіраваннем ААН і НАТА. У адрозненне ад Французскага Замежнага легіёну, у Іспанскай легіёне могуць служыць толькі грамадзяне Іспаніі і іспанамоўных дзяржаў і краін.

ГісторыяПравіць

Сваім стварэннем іспанскі легіён абавязаны Х. М. Астраю, легендарнаму генералу, што выяўляў на поле бою цуды адвагі і страціў у бітвах руку і вочы. Менавіта яму, герою вайны ў Марока, які нязменна змагаўся ў першых шэрагах і асабіста ўздымаў вайскоўцаў у атаку, належыць фраза, што ўвайшла ў гісторыю «Няхай жыве смерць, і хай загіне розум!» ('«Viva la muerte, y muera la inteligencia!»). Першая яе частка — «Няхай жыве смерць!» — з’яўлялася баявым воклічам Легіёна.

У 1920-я гады легіён удзельнічаў у вайне ў Марока, дзе сярод легіянераў быў значным працэнт салдатаў і афіцэраў рускага паходжання[1]. У кастрычніку 1934 года легіён прымаў удзел у падаўленні выступленняў шахцёраў у Астурыі. З 1936 года — у вайне ў Іспаніі на баку франкістаў. Менавіта легіянеры ініцыявалі паўстанне ў гарадах Мелілья і Сеута, якое перакінулася затым на кантынентальную Іспанію.

СкладПравіць

Станам на 2020 год легіён уключаў у сябе такія падраздзяленні, як:

  • 1-я тэрцыя «Вялікі капітан» (Tercio «Gran Capitán», 1.º de La Legión) (Мелілья).
  • 2-я тэрцыя «Герцаг Альба» (Tercio «Duque de Alba», 2.º de La Legión) (Сеута).
  • 2-я лёгкая пяхотная брыгада «Кароль Альфонса XIII» (Brigada de Infantería Ligera «Rey Alfonso XIII» II de La Legión), Вьятар, аўтаномны рэгіён Андалусія.
    • 3-я тэрцыя «Дон Хуан Аўстрыйскі» (Tercio «Don Juan de Austria» 3º de La Legión), Вьятар аўтаномны рэгіён Андалусія.
    • 4-я тэрцыя «Алесандра Фарнезэ» (Tercio «Alejandro Farnesio» 4º de La Legión), Ронда, аўтаномны рэгіён Андалусія.

Зноскі

  1. Колупаев В. Русские в Иностранном легионе // Школа. № 6, 2001. С. 88—95

СпасылкіПравіць