Пуэбла (ад ісп.: Pueblo «людзі») — тып і стыль сельскіх паселішчаў у Паўночнай Амерыцы.

Таас-Пуэбла ў Нью-Мексіка

Назву пуэбла далі іспанскія канкістадоры, якія сустрэлі ў засушлівых раёнах Паўночнай Амерыкі вялікія шматкамерныя і часам шматпавярховыя жытлы з гліны, саману або вапняку. У Новай Іспаніі пуэбла прымалася за адзінку паселішча. Як пазней высветлілі археолагі, першаснымі распрацоўшчыкамі такога тыпу паселішча былі старажытныя індзейцы-анасазі.

Пуэбла ўяўляюць сабою камунальны тып паселішча, аддалены ад іншых. Для архітэктурнага стылю характэрна тое, што гліняныя або вапняковыя блокі ўтвараюць сцены камер і ўнутраных двароў, будынкі могуць мець да 5 паверхаў. Звычайна камеры кожнага паверха адсунуты ў параўнанні з папярэднім, так што пуэбла нагадвае ступеністую піраміду. Для перасоўвання паміж паверхамі ладзяцца драўляныя лесвіцы. У мінулым камеры на першым паверсе з'яўляліся гаспадарчымі, на наступных паверхах — жылымі.

Архітэктурны стыль пуэбла аказвае ўплыў на сучасную архітэктуру. Так, у ЗША вылучаюцца такія рэгіянальныя стылі як пуэбла-дэко (англ.: Pueblo Deco) і адроджанае пуэбла (англ.: Pueblo Revival).

У ЗША пуэбла таксама называюцца аўтаномныя абшчыны індзейцаў на паўночным захадзе краіны, якія выконваюць ролю рэзервацый. Усяго іх налічваецца 23.

Спасылкі правіць