Леў Францавіч Оштарп
Леан (Леў) Францавіч Оштарп (польск.: Leon Osztorp; 1786, Дукора — 1851, каля в. Пяскі, Ігуменскі павет) — дзяржаўны і ваенны дзеяч.
Леў Францавіч Оштарп | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1786 |
||||||
Смерць |
1851 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Оштарпы[d] | ||||||
Бацька | Францішак Оштарп[d] | ||||||
Маці | Людвіка з Іваноўскіх[d] | ||||||
Жонка | Гэлена з Кунцэвічаў[d] | ||||||
Дзеці | Людвіка з Оштарпаў[d] і Ганна Тэкля з Оштарпаў[d] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Оштарпаў герба «Галоцкі» шведскага паходжання. Нарадзіўся ў маёнтку Дукоры[1] ў сям’і палкоўніка літоўскай кавалерыі Францішка Оштарпа, які набыў маёнтак ад Міхала-Казіміра Агінскага, і Людвікі Іваноўскай, старасцянкі менская.
Маршалак шляхты Мінскай губерні ў 1809 годзе.
У час вайны 1812 года да 15 верасня быў прэфектам падпрэфектуры Ігуменскага дыстрыкта (павета), у чыне палкоўніка Вялікага Княства Літоўскага ўзначаліў Мінскі аддзел корпуса літоўскіх жандараў (29 афіцэраў, 93 жандара), арганізаваны дэкрэтам імператара Напалеона ад 1 ліпеня 1812 года для выканання грамадскага парадку, вышуку дэзерціраў і марадзёраў, а таксама для аховы стратэгічна важных дарог у тыле ад дыверсій расійскай арміі, пры адступленні Вялікай Арміі па загадзе Мінскага ваеннага губернатара генерала графа Мікалая Опельн-Бранікоўскага (1767—1817) займаўся арганізацыяй перапраў праз Бярэзіну, у тым ліку пераправай пад Студзёнкай, якой скарыстаўся сам імператар[1].
Пасля заканчэння кампаніі атрымаў прабачэнне рускага імператара Аляксандра I[1]. У 1814 годзе — маршалак Ігуменскага павета. 21-22 лютага (7-8 сакавіка) 1818 года выступіў з прамовай на ўрачыстым ушанаванні Т. Касцюшкі ў Мінскім кафедральным касцёле. У 1823—1847 — маршалак дваранства Мінскай губерні, стацкі саветнік з 1829 года, сапраўдны стацкі саветнік з 1832 года. Быў членам Сумленнага суда Грамадзянскай палаты Мінскай губернскай ўправы, а таксама членам Імперскай спецыяльнай камісіі па конна-заводстве[1]. Валодаў землямі ў Ігуменскім павеце, напрыклад, маёнткам Кадуніным, які назваў у гонар дачкі Леакадзіі[2].
У 1847 г. у Мінску ў каталіцкім кафедральным саборы Найсвяцейшай Дзевы Марыі стаў хросным бацькам Эдварду Вайніловічу (1847—1928)[3].
У 1851 годзе памёр у выніку няшчаснага выпадку ва ўзросце 65 гадоў. Вяртаючыся з Мінска з малодшай дачкой Леакадзіяй у адкрытай брычцы, ён праязджаў мост цераз Свіслач каля вёскі Пяскі, кучар, які вёз іх, распавядаў, што калі заехалі на мост, Оштарп, задаволены і горды сабой, сказаў: «Цяпер тут няма Расіі», але ў тую ж хвіліну коні, запрэжаныя ў экіпаж, раптам чагосьці спалохаліся і кінуліся разам з карэтай у ваду. Месца было неглыбокае, усе засталіся жывыя акрамя Льва Оштарпа, які, мабыць, памёр ад апаплексіі[1].
Цела Леана Оштарпа было пахавана ў пахавальні дукорскага касцёла.
Узнагароды
правіць- Ордэн Святой Ганны 2 ступені (з 1825) і 1 ступені (з 1834);
- ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені (1829);
- ордэн Святога Станіслава 1 ступені (1834);
- камандор ордэна Святога Іаана Іерусалімскага (з 1807).
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Швед, В. В. Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
- Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства, 1793—1917: биографический справочник / сост. Ю. Н. Снапковский; редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. — Минск : Беларусь, 2016. — 396 с.
- Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Мінскай губерні ў 1795—1863 гг. / А. Р. Раюк // Гісторыя і грамадазнаўства. — 2020. — № 1. — С. 58—63.
- Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж губернскім дваранствам у Беларусі ў 1795—1863 гг. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фалькларыстыкі / Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нац. акад. навук Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2008. — Вып. 4. — С. 406—412.
- Woyniłłowicz, E. Wspomnienia. 1847—1928 / E. Woyniłłowicz. — Wilno : Józef Zawadzki, 1931. — cz. 1. — 368 s.
- Jelski A. Kadunin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. — S. 662.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Леў Францавіч Оштарп