Царква Святога Ільі (Дукора)

Царква Святога Ільі — праваслаўны храм у Беларусі, у аграгарадку Дукора Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Уваходзіць у 1-ую Пухавіцкую благачынную акругу[1].

Славутасць
Царква Святога Ільі
Church of Elias Prophet in Dukora 01.JPG
53°40′06,22″ пн. ш. 27°57′14,77″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Аграгарадок Дукора
Канфесія 1800 г. грэка-каталіцкая, з 1831 г касцёл, з 1864 г. праваслаўная
Епархія Барысаўская епархія
Першае згадванне 1800
Лагатып Вікісховішча Царква Святога Ільі на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Пабудавана ў пачатку XIX ст. Да 1831 г. была грэка-ўніяцкай, потым дзейнічала як касцёл. У 1851 годзе ў касцёлы быў пахаваны дзяржаўны і ваенны дзеяч Леў Францавіч Оштарп.

Пасля здушэння нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1864 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату.

Да 1990-х гг. будынак выкарыстоўваўся пад клуб.

НазваПравіць

Варыянтная форма назвы:

  • Дукорская Успенская царква
  • Свята-Ільінская царква
  • Царква Святога Ільі
  • Царква Святога Прарока Іліі
  • Царква Успення Прасвятой Багародзіцы

АрхітэктураПравіць

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана прастакутным у плане аб’ёмам пад гонтавым дахам, які пасярэдзіне і над апсідай раней завяршаўся купаламі. Галоўны фасад фланкіравалі 2 купальныя вежы, якія выходзілі за сцены храма асобнымі прастакутнымі ў плане аб’ёмамі. Уваходны партал фланкіраваны паўкалонамі на вышыню фасада. Да прамавугольнай у плане апсіды з правага боку далучана рызніца. Атынкаваныя і пабеленыя фасады члянёны 2 ярусамі прамавугольных аконных праёмаў і 3 уваходнымі дзвярамі.

ГалерэяПравіць

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць