Кадуно́ва[1] (трансліт.: Kadunova, руск.: Кодуново) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 35 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 28 км ад Мінска.

Вёска
Кадунова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Кадунін
Кадуноў
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Кадунова на карце Беларусі ±
Кадунова (Беларусь)
Кадунова
Кадунова (Мінская вобласць)
Кадунова

Назва правіць

 
Леў Оштарп, 1830 г.

Паводле Аляксандра Ельскага, паселішча раней мела іншую назву, але Леў Оштарп, маршалак Мінскай губерні, пераназваў яго ў гонар дачкі Леакадзіі[2].

Гісторыя правіць

Фальварак дамена Дукора, раней уласнасць Агінскіх, пазней Оштарпаў пад назвай Кадунін (Кадуноў), з 1874 года Ваньковічаў[2].

З другой паловы XIX стагоддзя ў Дукорскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У канцы XIX стагоддзя маёнтак уласнасці Ганны Львоўны Здзяхоўскай[3].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Дукорскай воласці пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[4]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя, у 1933 годзе працаваў калгас «Юны піянер», была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

У 1981 годзе вёска ў калгасе імя ЦК КПБ.

Насельніцтва правіць

  • 1897 год — 18 двароў, 98 жыхароў
  • 1908 год — 18 двароў, 109 жыхароў
  • 1917 год — 19 двароў, 116 жыхароў
  • 1960 год — 113 жыхароў
  • 2002 год — 10 двароў, 32 жыхары
  • 2007 год — 17 гаспадарак. 26 жыхароў
  • 2010 год — 14 гаспадарак, 26 жыхароў
  • 2012 год — 12 гаспадарак, 22 жыхары

Крыніцы правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б SgKP 1882, с. 662.
  3. Памяць 2003, с. 84.
  4. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць