Дукорская воласць

воласць Ігуменскага павета

Дукорская воласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе Ігуменскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі, існавала да 1924 года. Адміністрацыйны цэнтр — Дукора.

Дукорская воласць
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр

ГісторыяПравіць

Пад уладай Расійскай імперыіПравіць

 
Палац Льва Оштарпа ў маёнтку Дукора. Малюнак Напалеона Орды, 1876

Дукорская воласць існавала з 1861 да 1924 года.

Падчас рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у Дукорскай воласці адбываліся масавыя хваляванні.

Найноўшы часПравіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі воласць увайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 воласць знаходзілася пад польскай уладай (Gmina Dukora).

НасельніцтваПравіць

  • 1919 — 10 458 жыхароў.

ЛітаратураПравіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

СпасылкіПравіць