Караваева (Пухавіцкі раён)
Карава́ева[1] (трансліт.: Karavajeva, руск.: Караваево) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Свіслач. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 27 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 37 км ад Мінска.
Вёска
Караваева
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьРанняя гісторыя
правіцьКараваева вядома з 1582 года, у валоданні спадчыннікаў Кезгайлаў[2], у складзе маёнтка Смілавічы-Бакшты Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У канцы XVII стагоддзя належала Завішам[3]. Крыштаф Завіша згадваў Караваева як «месца сярод пушчаў поўных дзікага звера»[3]. У 1710 годзе ўпамінаецца як моцна пацярпелая ў Паўночную вайну[4]. У канцы XVIII стагоддзя Караваева, альбо Караваеў у складзе маёнтка Дукора, уласнасць Агінскіх[5], пазней уласнасць Оштарпаў.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У канцы XVIII стагоддзя, сярод іншых насельнікаў, было чацвёра мяшчан яўрэяў. Пасля 1861 года вёска ў Дукорскай воласці Ігуменскага павета.
У 1880 годзе адкрыта школа граматы для хлопчыкаў, у 1890 годзе было 33 вучні. Паводле перапісу 1897 года была школа граматы, хлебазапасны магазін, піцейны дом, капліца.
Найноўшы час
правіцьЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Караваева пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[6]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Працавала школа 1-й ступені. У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Новы шлях», была кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Каля вёскі базіравалася савецкая партызанская брыгада «Беларусь». Акупацыйнымі войскамі ў час вайны было спалена 28 дамоў і забіта 15 жыхароў[7].
Насельніцтва
правіць- 1800 год — 68 двароў, 549 жыхароў
- 1816 год — 90 двароў, каля 420 жыхароў
- 1858 год — 188 рэвізскіх душ
- 1897 год — 124 двары, 924 жыхары
- 1908 год — 142 двары, 1065 жыхароў
- 1917 год — 152 двары, 1013 жыхароў
- 2002 год — 101 двор, 197 жыхароў
- 2009 год — 167 жыхароў
- 2019 год — 105 жыхароў[8]
Вядомыя асобы
правіць- Макар Паслядовіч (1906—1984) — беларускі пісьменнік і перакладчык.
- Расціслаў Шлопак (1921—?) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук.
Інфраструктура
правіцьКаля Караваева размешчана радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу, ёсць школа.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — 244, [3] с., іл. с. — ISBN 978-985-508-060-3. С. 214.
- ↑ а б SgKP 1883, с. 422.
- ↑ НГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 7, с. 211
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 243.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны . db.narb.by. Праверана 16 верасня 2024.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 16 верасня 2024.
Літаратура
правіць- Караваева // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 149. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Jelski A. Korowajewo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. — S. 422.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Караваева (Пухавіцкі раён)