Чыгуначная станцыя

Чыгу́начная ста́нцыя — асноўны аб'ект чыгуначнага транспарта, адзін з відаў раздзельных пунктаў, які мае пуцявое развіццё, дазваляючае праводзіць аперацыі па прыёму, адпраўке, скрыжаванню і абгону цягнікоў;[1] аперацыі па прыёму, выдачы грузаў, багажа і грузабажа і абслугоўванні пасажыраў, а пры развітым пуцявым развіцці — манеўровую работу па фарміраванні і расфарміраванні цягнікоў і тэхнічныя аперацыі з цягнікамі

Перон станцыі Ждановічы, Мінская вобласць.

Апісанне правіць

Абавязковымі элементамі станцыі з'яўляюцца:

  • Шляхавая гаспадарка - складаецца з сукупнасці чыгуначных шляхоў, звычайна аб'яднаных у паркі. Як паркі, гэтак і шляхі ў парках могуць мець вызначаную спецыялізацыю (напрыклад, сартавальны парк, прыёма-адпраўны парк і г.д.). Нумарацыя шляхоў ажыццяўляецца ўверх і ўніз ад галоўных (па якіх, як правіла, ажыццяўляецца пропуск цягнікоў без прыпынку) з захаваннем цотнасці і няцотнасці нумарацыі. Паміж сабой шляхі злучаюцца стрэлкамі, якія таксама нумаруюцца з аднаго боку станцыі цотнымі, а з іншага - няцотнымі нумарамі. На пасажырскіх станцыях шляхі могуць быць секцыянаваны, што дазваляе прымаць на шлях два кароткасастаўных прыгарадных цягнікі з розных бакоў. У гэтым выпадку да нумара шляху дадаецца літара, аднак з пункту гледжання шляхавога развіцця станцыі дадзены шлях усё адно разглядаецца як адзінае цэлае.

Карысная даўжыня шляху абмяжоўваецца межавымі слупкамі і/ці святлафорамі. Тупіковыя шляхі маюць з аднаго боку адмысловы тупіковы ўпор і выкарыстоўваюцца для службовых мэт і адстою вагонаў і лакаматываў.

  • Грузавая гаспадарка - прызначана для выканання грузавых аперацый і складаецца з пагрузна-выгрузкавых шляхоў, тэрміналаў, складоў, сартавальных станцый і г.д.

Спецыялізацыя правіць

Чыгуначныя станцыі па пераважнаму тыпу працы могуць быць аднесены да катэгорый: пасажырская, грузавая, тэхнічная і прамежкавая[2].

  1. Пасажырская чыгуначная станцыя прызначана для ажыццяўлення аперацый па абслугоўванні пасажыраў і арганізацыі руху пасажырскіх цягнікоў
  2. Грузавая чыгуначная станцыя прызначана для выканання грузавых і камерцыйных аперацый з грузамі і грузавымі вагонамі.
  3. Тэхнічная чыгуначная станцыя прызначана для выканання тэхнічных аперацый з грузавымі вагонамі, саставамі, цягнікамі для арганізацыі перавозак і забеспячэння бяспекі руху. Да тэхнічных станцый належаць чыгуначныя станцыі, на якіх аперацыі пасажырскай і грузавой працы не з'яўляюцца дамінантнымі. У залежнасці ад выкананых тэхнічных аперацый з грузавымі вагонамі, саставамі ці цягнікамі тэхнічныя чыгуначныя станцыі падпадзяляюцца на: сартавальныя, участковыя, перадпартовыя.
  4. Прамежкавая станцыя прызначана галоўным чынам для выканання тэхнічных аперацый па прыёме, адпраўленню, абгону, перакрыжаванню і пропуску грузавых і пасажырскіх цягнікоў, манеўровых аперацый па прычэпцы/адчэпцы вагонаў да зборных цягнікоў.

Міждзяржаўная перадаткавая станцыя мае неабходнае шляхавое развіццё, тэхнічныя ўладкаванні і персанал, якія забяспечваюць працу па перадачы транспартных сродкаў паміж дзяржавамі ў тэхнічным і камерцыйным сэнсе з выкананнем вызначаных тыпаў дзяржаўнага кантролю. На іх афармляюцца перадаткавыя ведамасці і фармуюцца неабходныя паведамленні ў ІВЦ дарогі для ўліку перадачы і нумарной наяўнасці вагоннага парку.

Вузлавая станцыя - прамежкавая станцыя, участковая станцыя ці сартавальная станцыя, да якой прылягае не менш за тры чыгуначныя кірункі.[5]

Станцыя стыкавання - паасобны пункт, які злучае кірункі, электрыфікаваныя рознага родамі току. У секцыі кантактнай сеткі такіх станцый можна падаваць ток любой сістэмы з дапамогай перамыкачоў.

Для вызначэння памеру бюджэтных выдаткаў чыгуначнай станцыі, у тым ліку па фондзе зарабатнай платы, у залежнасці ад аб'ёму і складанасці грузавых, пасажырскіх і тэхнічных аперацый усе чыгуначныя станцыі падзяляюцца на шэсць класаў: пазакласныя і I, II, III, IV, V класаў.

Фатаграфіі правіць

Зноскі

  1. Большая Российская энциклопедия: В 30 т. / Председатель науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред С. Л. Кравец. Т. 9. Динамика атмосферы — железнодорожный узел. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2007. — 767 с.: ил.: карт.
  2. Арганізацыя работы станцый
  3. Чыгуначны транспарт. Энцыклапедыя.: М. Вялікая Расійская энцыклапедыя, 1995 стар. 401
  4. Чыгуначны транспарт. Энцыклапедыя.: М. Вялікая Расійская энцыклапедыя, 1995 стар. 481
  5. Чыгуначны транспарт. Энцыклапедыя.: М. Вялікая Расійская энцыклапедыя, 1995 стар. 475

Гл. таксама правіць