Сінтра
Сі́нтра (парт.: Sintra; ['sĩtɾɐ]) — горад у Партугаліі, цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта ў складзе акругі Лісабон. Колькасць насельніцтва — 27 тыс. жыхароў (горад), 363,7 тыс. жыхароў (муніцыпалітэт). Горад уваходзіць у Лісабонскі рэгіён, у субрэгіён Вялікі Лісабон. Уваходзіць у агламерацыю Вялікі Лісабон. Па старым адміністрацыйным падзеле ўваходзіў у правінцыю Эштрэмадура.
Муніцыпалітэт
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Размяшчэнне
правіцьГорад размешчаны за 23 км паўночны захад ад горада Лісабона. За 18 км ад горада знаходзіцца мыс Рока — самы заходні пункт Еўраазіяцкага кантынента.
Муніцыпалітэт мяжуе:
Насельніцтва
правіць1801 | 1849 | 1900 | 1930 | 1960 | 1981 | 1991 | 2001 | 2004 |
12 486 | 17 129 | 26 074 | 37 986 | 79 964 | 226 428 | 260 951 | 363 749 | 409 482 |
Гісторыя
правіцьГорад заснаваны ў 1154 годзе. Да гэтага на гэтым месцы знаходзілася аднайменная крэпасць.
Славутасці
правіцьСінтра і наваколлі з'яўляюцца аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з-за шматлікіх славутасцяў, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна.
У самым горадзе размешчаны Нацыянальны палац Сінтры, а ў прылеглай горна-лесапаркавай зоне (Serra de Sintra) — палац Пена і паўразбураны Замак маўраў.
Непадалёк ад горада размешчаны вытанчаны Палац Мансерат і Кляштар капуцынаў.
Стары маўрытанскі горад з крэпасцю, якую ўзяў кароль Афонсу I у 1147 г., ужо ў Сярэднявеччы служыў летняй рэзідэнцыяй партугальскіх каралёў. У Сінтры знаходзіцца знакамітае памесце Кінта да Рэгалейра, на тэрыторыі якога знаходзіцца Палац Рэгалейра і прыгожы парк, які таксама ўвайшоў у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Ад Сінтры да мора пракладзена трамвайная лінія, якая адначасова з'яўляецца «жывым» музеем, бо на ёй ходзяць старадаўнія трамваі, пабудаваныя больш ста гадоў назад.
Эканоміка
правіцьРаёны
правіцьФотагалерэя
правіць-
Сцяг над замкам
Гарады-пабрацімы
правіцьСпасылкі
правіцьСусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 723 рус. • англ. • фр. |
- Афіцыйны сайт муніцыпалітэта Архівавана 7 жніўня 2011.