Аўеда

горад у Іспаніі

Аўе́да (ісп.: Oviedo, астур.: Uviéu) — горад на поўначы Іспаніі, сталіца Астурыйскага княства і правінцыі Астурыя. У горадзе захоўваецца хрысціянская рэліквія хустка з Аўеда  (англ.), якая шануецца ў Аўеда з IX стагоддзя[2]. Выхадцы з Астурыі далі гэткае ж імя яшчэ тром гарадам у Парагваі, у Дамініканскай Рэспубліцы і ў ЗША.

Горад
Аўеда
ісп.: Oviedo, астур.: Uviéu
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
186,65 км²
Вышыня цэнтра
232 м
Насельніцтва
  • 217 584 чал. (2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
33001 — 33013
Аўтамабільны код
O
Афіцыйны сайт
oviedo.es (ісп.)
Аўеда на карце Іспаніі
Аўеда (Іспанія)
Аўеда
Аўеда (Іспанія)
Аўеда

Гісторыя правіць

Аўеда заснаваны ў 761 годзе двума манахамі, Янам і Ноланам, якія заклалі на гары Аветум манастыр св. Вінцэнта, што размяшчаецца на ўзвышшы пасярод раўніны, у асяроддзі садавінавых садоў. Тым не менш, археалагічныя звесткі паказваюць на тое, што месца было заселена ў яшчэ ў I стагоддзі.

У 794 годзе Аўеда было разрабавана халіфа Хішамам I падчас аднаго з яго пахода супраць хрысціянскіх каралеўстваў[3].

Кароль Фруэла I, чацвёрты з астурыйскіх манархаў, быў першым, хто вырашыў пашырыць горад, пабудаваўшы ў ім палац і царкву. Пасля заваявання Іспаніі маўрамі Альфонса II перавёў у Аўеда свой двор, адначасова горад ператварыўся ў сталіцу хрысціянскай Іспаніі і буйны цэнтр паломніцтва. Быў сталіцай Астурыйскага каралеўства і цэнтрам Рэканкісты. У гэты перыяд Аўеда стаў цэнтрам арыгінальнай і ўнікальнай архітэктуры, якая была спадкавана вестготамі, з улікам рымскай і паўночных традыцый. Сваёй найвышэйшай кропкі горад дасягнуў у час кіравання Раміра I.

У 1600 годзе ў Аўеда адкрыўся ўніверсітэт. Баявое мінулае Аўеда пацвердзіў і ў XX стагоддзі: у 1934 годзе тут, на мяжы раёна здабычы каменнага вугалю і жалезнай руды, праходзілі страйкі шахцёраў, а пасля паспяховага працяглага супраціву Франка горад лічыцца апорай антыфашысцкага і прафсаюзнага руху.

Клімат правіць

Клімат Аўеда
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 11,7 12,8 14,4 14,9 17,6 20,3 22,4 22,8 21,7 18,1 14,6 12,5 17,0
Сярэдні мінімум, °C 4,2 4,8 5,6 6,3 9,1 11,9 14,1 14,5 12,9 10,0 7,1 5,5 8,8
Норма ападкаў, мм 129 115 78 65 51 29 25 35 55 84 108 130 973
Крыніца: AEMeT

Эканоміка правіць

Эканоміка горада моцна залежыць ад сектара паслуг. У цэнтры Аўеда маюцца шмат офісных будынкаў. Статус горада як адміністрацыйнага цэнтра рэгіёна падтрымлівае вялікую колькасць рабочых месцаў у дзяржаўным кіраванні.

Гарады-пабрацімы правіць

Адукацыя правіць

Зноскі

  1. National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2023 — 2023.
  2. Bennett, Janice (January 2005). Sacred Blood, Sacred Image: The Sudarium of Oviedo, New Evidence for the Authenticity of the Shroud of Turin. Ignatius Press. ISBN 978-0-9705682-0-5.
  3. Hisham I, D.M. Dunlop, The Encyclopaedia of Islam, Vol.III, ed. B. Lewis, V.L. Menage, C. Pellat and J. Schacht, (E.J. Brill, 1986), 495.

Спасылкі правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 312
рус.англ.фр.