Ханчжоу
Ханчжоу, Ханчжоў[2] (кіт. спр. 杭州, піньінь: Hángzhōu; ў 杭州 [ɦaŋ tsei]) — горад субправінцыйнага ўзроўню Кітайскай Народнай Рэспублікі, сталіца правінцыі Чжэцзян.
Ханчжоу
杭州
| ||||||||||||||||||||||
Ханчжоу размешчаны за 180 км на паўднёвы захад ад Шанхая, порт каля ўзбярэжжа заліва Ханчжаўвань. Насельніцтва гарадской зоны Ханчжоу складае 1,75 млн чал. Па даных на канец 2003 на тэрыторыі Ханчжоу пражывала 6 400 000 чалавек зарэгістраванага насельніцтва, з іх 3 900 000 — гарадское насельніцтва.
Ханчжоу, раней зваўся Ліньань, у дамангольскую эпоху служыў сталіцай дынастыі Паўднёвая Сун і быў самым населеным горадам тагачаснага свету. І цяпер горад знакаміты сваімі чайнымі плантацыямі і прыроднымі прыгажосцямі, найбольш вядомай з якіх з’яўляецца возера Сіху (西湖 — «Заходняе возера»). Сярод гістарычных помнікаў вылучаецца 30-мятровая пагада Баочу і маўзалей легендарнага Юэ Фэя.
Вдомыя асобыПравіць
- Лі Цінчжаа (1084—1155) — кітайская паэтэса.
Зноскі
- ↑ Seventh National Population Census of the People's Republic of China
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая»