Лі Цінчжаа
Лі Цінчжаа (李清照; 1084 – 1155) — кітайская паэтэса.
Лі Цінчжаа | |
---|---|
кіт.: 李清照 | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1084[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 мая 1155[1] (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Li Gefei[d][3] |
Маці | Wang Shi[d] |
Муж | Zhao Mingcheng[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, паэтка, эсэістка, ci lyric writer |
Жанр | Цы |
Мова твораў | кітайская мова |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфічны звесткі
правіцьПаходзіла са знатнай сям'і, атрымала класічную адукацыю. У 1101 годзе вышла замуж за гісторыка і антыквара Чжаа Мінчэна. У 1129 годзе яе муж памёр. Лі Цінчжаа ў адзіноце пасялілася ў Ханчжоу (правінцыя Чжэцзян).
Творчасць
правіцьСама сябе назвала Лі Цінчжаа “блазнаватай пустэльніцай”. Усмешка і слёзы, жарсць і пакуты, бясконцыя ўзрушэнні адлюстраваліся ў яе творчасці. “Уся стракатая гама эмоцый тонка і ўразліва паўстае з яе вершаваных радкоў, якія хвалююць і нас, сучасных, амаль праз тысячу гадоў”, – так ахарактарызавала творчасць кітайскай паэтэсы XII стагоддзя Дар’я Нечыпарук.
На беларускую мову яе творы перакладалі Анэля Тулупава, Яўгенія Янішчыц, Ніна Загорская, Валянціна Коўтун, Вольга Іпатава, Юлія Алейчанка, Валерыя Радунь, Раман Мышкоўскі, Мікола Мятліцкі.
Беларускія пераклады
правіць- Мост цераз Млечны Шлях: зборнік паэзіі / Лі Цінчжаа; укладальнік Ю. Алейчанка; прадмовы А. Карлюкевіча, Д. Нечыпарук. — Мінск: Звязда, 2016. — 77 с. — (Светлыя з накі: паэты Кітая)
Зноскі
- ↑ а б https://www.chinesewords.org/poetry/author-1090.html
- ↑ https://baike.sogou.com/v95782.htm
- ↑ а б China Biographical Database