Юлія Аляксандраўна Алейчанка
Юлія Аляксандраўна Алейчанка (21 снежня 1991, Орша, Віцебская вобласць) — беларуская пісьменніца, літаратурны крытык, перакладчыца.
Юлія Аляксандраўна Алейчанка | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 21 снежня 1991 (31 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчыца, пісьменніца, літаратурны крытык |
Мова твораў | беларуская |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыла філалагічны факультэт БДУ (2014), магістратуру (2015), аспірантуру (2019). Працавала рэдактарам аддзела паэзіі, адказным сакратаром часопіса «Полымя». Працуе галоўным рэдактарам часопіса «Нёман».
Піша вершы, апавяданні, крытычныя артыкулы, перакладае. Вершы друкаваліся ў анталогіях «Дняпроўскія галасы-60» (2010), «Першацвет» (2017), пераклады — у кніжнай серыі «Светлыя знакі. Паэты Кітая». Аўтар паэтычнага зборніка «Пад чароўным шкельцам» (2017) і зборніка перакладаў «Вецер у валасах» (2018). Лаўрэат Міжнароднага конкурсу маладых літаратараў «Першацвет» (2016) і Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2018). Творы перакладаліся на рускую, украінскую, сербскую, кітайскую, азербайджанскую і іншыя мовы.
СпасылкіПравіць
- sozvuchie.by Архівавана 15 красавіка 2021.