Гістарычная вобласць
Гістарычная вобласць — прынятае ў этнаграфіі, гісторыі, культуралогіі паняцце для тэрыторыі, якая гістарычна, як правіла, складала палітычнае адзінства і ў сілу гэтага цяпер характарызуецца вызначанымі агульнымі рысамі ў культуры, этнаграфіі, мове, самасвядомасці мясцовага і навакольнага насельніцтва.
Вылучэнне гістарычных абласцей у рознай ступені характэрна для розных краін і рэгіёнаў. Напрыклад, у Расіі не прынята вылучаць гістарычныя вобласці, у некаторых жа краінах (асабліва ў Еўропе) гістарычныя вобласці замацаваны афіцыйна, а часам кладуцца ў аснову сучаснага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу (Грузія, Латвія, Іспанія, Італія, Германія).
Акрамя таго, на адной і той жа тэрыторыі могуць напластоўвацца гістарычныя вобласці рознага гістарычнага паходжання — якія склаліся ў антычны час, ранняе Сярэднявечча, позняе Сярэднявечча.
Найбольш распаўсюджана вылучэнне гістарычных абласцей на адзін узровень менш за краіну (гэта значыць такіх, на якія падзяляюцца краіны). Яны могуць аб’ядноўвацца ў адзінкі буйнейшага ўзроўню, якія адпавядаюць па памерах асобным краінам, але далёка не заўсёды супадаюць з сучаснымі дзяржавамі. Тыя, у сваю чаргу, аб’ядноўваюцца ў яшчэ буйнейшыя рэгіёны, якія часта ўжо не ўсведамляюцца на побытавым узроўні і выяўляюцца падчас спецыяльных даследаванняў.
Падзел свету на гістарычныя рэгіёны
правіць(на аснове класіфікацыі па гісторыка-культурным абласцям (ІКВ))
Многія з пералічаных ніжэй абласцей перасякаюцца.
- Заходняя, Цэнтральная і Паўднёвая Еўропа
- Усходняя Еўропа
- Прыбалтыка
- Украіна
- Дзікае поле
- Наваросія
- Кіеўская зямля
- Галіцка-Валынская зямля, у тым ліку Валынь і Галіцыя
- Закарпацце (Карпацкая Русь)
- Букавіна
- Падолле
- Чарнігаўская зямля (у тым ліку Ноўгарад-Северская зямля)
- Пераяслаўская зямля (~ Палтаўшчына)
- Крым
- Паўночная Русь
- Цэнтральная Русь
- Заходняя Русь
- Дзікае поле (Паўднёва-рускія стэпы)
- Паўночны Каўказ
- Паволжа (у тым ліку Пакам’е)
- Ніжняе Паволжа
- Татарстан і Сярэдняе Паволжа
- Пакам’е
- Башкартастан
- Пермская зямля
(прыкладна па гадзіннікавай стрэлцы)
- Паўночная Азія (~ Сібір)
- Усходняя Азія
- Кітай уласна
- Маньчжурыя
- Карэя
- Японія
- Паўднёва-Усходняя Азія
- Паўднёва-Заходняя Азія (= Пярэдняя Азія = Заходняя Азія, частка Блізкага Усходу)
- Малая Азія (Анатоля)
- Каўказ
- Паўночны Каўказ (-> Еўропа)
- Закаўказзе
- Урадлівы паўмесяц
- Аравія
- Сярэдні Усход
- Курдыстан
- Паўночны Іран (~ Мідыя)
- Фарс
- Харасан
- Белуджыстан
- Хазараджат
- Бактрыя (= Паўночны Афганістан)
- Гіндукуш
- Пуштуністан (часам адносяць да Паўднёвай Азіі)
- Цэнтральная Азія (~ Туркестан + Тыбет)
- Заходняя Афрыка і Судан (не блытаць з Рэспублікай Судан)
- Сярэдняя і Усходняя Афрыка
- Паўднёвая Афрыка
- Мадагаскар і астравы
Аўстралія і Акіянія (~ Аўстралазія)
правіцьГл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Андрианов Б. В. Историко-культурные области // Народы мира. Историко-этнографический справочник. М.: «Советская энциклопедия», 1988. Стр. 580—585.
- Sven Tägil, (ed.), Regions in Central Europe: The Legacy of History, C. Hurst & Co. Publishers, 1999
- Marko Lehti, David James Smith, Post-Cold War Identity Politics: Northern and Baltic Experiences, Routledge, 2003 ISBN 0714654280
- Compiled by V. M. Kotlyakov, A. I. Komarova, Elsevier's dictionary of geography: in English, Russian, French, Spanish, German, Elsevier, 2006 ISBN 0444510427
- Martin W. Lewis, Kären Wigen, The Myth of Continents: A Critique of Metageography, University of California Press, 1997 ISBN 0520207432