Кілікія
Кілікія (турэцк.: Kilikya, арм.: Կիլիկիա, грэч. Κιλικία, лац.: Cilicia) - гістарычная вобласць на поўдні паўвострава Малая Азія. Гістарычна называлася з часоў Хетскага царства да заваявання Асманскай імперыяй. Геаграфічна размешчана на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы сучаснай Турцыі ля вострава Кіпр і паглыбляецца на поўнач і паўночны ўсход у цэнтр паўвострава.
Адным з найбольш вядомых выхадцаў Кілікіі быў прапаведнік хрысціянства Саўл з Тарса, які больш вядомы пад імем Павел.