Пантана́л[1] (парт.: Pântanal) — забалочаная нізіна ў вярхоўях ракі Парагвай каля заходняга падножжа Бразільскага нагор’я (пераважна ў Бразіліі), аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Пантанал
парт.: Pântanal
Каардынаты: 18° пд. ш. 56°30′ з. д.HGЯO
Краіна  Бразілія
Плошча 195 000 км²
Пантанал (Бразілія)
Пантанал
Пантанал
Лагатып Вікісховішча Pantanal на Вікісховішчы

Займае тэктанічную ўпадзіну, запоўненую азёрна-рачнымі адкладамі. Вышыня — 50-70 м. У перыяд дажджоў запаўняецца. У засуху ўяўляе сабой спалучэнне балот, азёр, саланчакоў, лясных і травяністых участкаў.

Пантанал у вільготны перыяд

Гэты шырокі рэгіён на захадзе Бразіліі займае большую частку штата Мату-Гросу. Аднайменны прыродаахоўны комплекс з’яўляецца адным з буйнейшых ва ўсім свеце. Ён складаецца з чатырох рэзерватаў агульнай плошчай каля 187 тыс. га.

Пантанал — багацейшая прэснаводная экасістэма Зямлі. Краявіды гэтага рэгіёна разнастайныя і маляўнічыя. Яны ўключаюць трапічныя берагавыя лясы, сухія лістападныя трапічныя лясы, атлантычныя дажджавыя лясы, водна-балотныя ўгоддзі і саванну. Такі неаднародны ландшафт абумовіў шырокую відавую разнастайнасць. У межах гэтай унікальнай ахоўнай вобласці растуць прыблізна 3500 відаў раслін, яе насяляюць каля 50 відаў рэптылій, болей за 400 відаў рыб, 650 відаў птушак і 80 відаў сысуноў.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12.

Літаратура правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 999
рус.англ.фр.