Фергана
Горад
| ||||||||||||||||||||
Фергана (узб.: Farg‘ona, Фарғона) — горад ва Узбекістане, у паўднёвай частцы Ферганскай даліны, адміністрацыйны цэнтр Ферганскага вілаета.
ГеаграфіяПравіць
Фергана знаходзіцца на ўсходзе Узбекістана, прыблізна за 420 км на ўсход ад Ташкента — сталіцы краіны, і за 75 км на захад ад Андыжана. У горадзе пражывае больш за 220 000 чалавек, што робіць яго трэцім па велічыні горадам Ферганскай Даліны. Тэрыторыя Ферганы — 70 км². Размешчаны горад на вышыні 580 метраў над узроўнем мора.
КліматПравіць
Клімат Ферганы, як і ўсёй даліны, кантынентальны. Зіма — мяккая. Сярэдняя тэмпература студзеня — 3,2 ° (для Ферганы), абсалютны мінімум — 25 °. Снегавое покрыва нядоўгачасовае. У асобныя зімовыя дні бывае цёплае надвор’е. Лета гарачае. Сярэдняя тэмпература ліпеня 28 °, максімальная 42,4 °.
У ліпені нярэдка дзьме гарачы сухі вецер гармсіль, асабліва ў заходняй частцы. Ападкаў мала.
Вядомыя асобыПравіць
- Рыма Валяр’янаўна Андрэева (22 снежня 1926) — беларускі, рускі і ўзбекскі архітэктар.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.