Якаў Сямёнавіч Смальгоўскі
Якаў Сямёнавіч Смальгоўскі (29 верасня 1941, Фергана, Узбекская ССР) — беларускі архітэктар.
Якаў Сямёнавіч Смальгоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 верасня 1941 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1960 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1968 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1964 года — тэхнік-архітэктар — галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Член КПСС з 1963 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: сталовая Магілёўскага тэхналагічнага інстытута (1974), 9-павярховыя жылыя дамы па праспекце Шміта (1975), Непакорных (1977) у Магілёве; у аўтарскім калектыве: Палац культуры з глядзельнай залай на 1200 месцаў МВА «Хімвалакно» імя Леніна (1977), 7-павярховы жылы дом па праспекце Пушкіна (1980), абласны аптэчны склад па вуліцы Паўлава (1981) у Магілёве, 9-павярховы жылы дом па вуліцы Горкага (1983), вытворчы будынак Цэнтральнага інстытута тыпавых праектаў і іншых арганізацый Дзяржбуда БССР (1987—1989), гарадскі аптэчны склад па вуліцы Сцебянёва (1983) у Мінску, Вылічальны цэнтр статупраўлення Брэсцкай вобласці па Маскоўскай вуліцы ў Брэсце (1987).
Зноскі
Літаратура
правіць- Смольговский Яков Семенович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)