Адкрыць галоўнае меню

Малыя Зондскія астравы (індан.: Kepalauan Nusa Tenggara, парт.: Pequenas Ilhas da Sonda) — паўднёвая частка Малайскага архіпелага, пераважна ў складзе Інданезіі.

Малыя Зондскія астравы
індан.: Nusa Tenggara
SundaIslands.A2003242.0225.500m.jpg
Спадарожнікавы здымак Малых Зондскіх астравоў
Характарыстыкі
Найбуйнейшы востраўТымор 
Агульная плошча87 000 км²
Найвышэйшы пункт1 412 м
Насельніцтва12 000 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва137,93 чал./км²
Размяшчэнне
9° пд. ш. 120° у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Малыя Зондскія астравы (Інданезія)
Малыя Зондскія астравы
Малыя Зондскія астравы
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Уключаюць астравы: Балі, Ветар, Камода, Ламбок, Ламблен, Сумба, Сумбава, Тымор, Флорэс і інш.

Агульная плошча 128 тысяч км². Даўжыня каля 1300 км. Абмываюцца Індыйскім акіянам і морамі Балі, Флорэс, Банда, Саву, Тыморскім.

Рэльеф у асноўным горны, шмат вулканаў (вышынёй да 3726 м, вулкан Рынджані). Клімат субэкватарыяльны мусонны. Лістападныя трапічныя лясы і саванны. Вырошчваюць рыс, вострапрыпраўныя расліны, какосавыя пальмы. Рыбалоўства.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.Т.10: Малайзія - Мугаджары / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2000. - 544 с.: іл.