Флорэс (востраў)
(Пасля перасылкі з Востраў Флорэс)
Фло́рэс (індан.: Flores) — востраў у Інданезіі, у складзе Малых Зондскіх астравоў.
Флорэс | |
---|---|
індан. Flores | |
![]() | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 13 540 км² |
Найвышэйшы пункт | 2 370 м |
Насельніцтва | 1 831 000 чал. (2010) |
Шчыльнасць насельніцтва | 135,23 чал./км² |
Размяшчэнне | |
8°37′00″ пд. ш. 121°08′00″ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Малыя Зондскія астравы |
Акваторыя | мора Флорэс |
Краіна | |
![]() |
Плошча вострава 15 600[1] (13 540[2]) км². Востраў выцягнуты ў напрамку з захаду на ўсход і мае даўжыню каля 435[2] км. Адлегласць паміж крайнімі паўночнай і паўднёвай кропкамі каля 75[2] км. Узбярэжжа вострава раўніннае, у цэнтральнай частцы — узгорыстае плато з дзеючымі вулканамі. Клімат субэкватарыяльны мусонны. Буйнейшая рака — Аі-Сісра.
На востраве вырошчваюць рыс, кукурузу, сою, тытунь, каву, бавоўну, арахіс. Развіта рыбалоўства і турызм.
Зноскі
- ↑ Флорес (остров) (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Остров цветов (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 431. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
СпасылкіПравіць
- Флорес (остров) (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Остров Флорес на сайте volcanoes-online.ru (руск.)
- Флорес. Остров цветов (руск.)
- Остров Флорес (руск.)