Саву (мора)
Саву — міжастраўное мора Ціхага акіяна паміж астравамі Флорэс, Сумба і Тымор Малайскага архіпелага. Плошча 35 тыс. км², сярэдняя глыбіня 1683 м, найбольшая 3475 м. Тэмпература вады на паверхні ад 26 °C у жніўні да 28° С у лютым, у дна каля 3 °C. Салёнасць каля 34 ‰. У цэнтральнай частцы — катлавіна Саву (больш за 3000 м).
Саву | |
---|---|
| |
Плошча | 35 тыс. км² |
Найбольшая глыбіня | 3475 м |
Сярэдняя глыбіня | 1683 м |
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |