Ба́джа, або ба́джау (малайск.: Bajau, тагальск.: Badjao), сама́ (саманазва: Sama) — група малых аўстранезійскіх народаў у Філіпінах, Інданезіі, Брунеі і Малайзіі. З-за прыбярэжнага ладу жыцця іх часцяком называюць марскімі качэўнікамі і марскімі цыганамі. Агульная колькасць - каля 1 млн чалавек.

Баджа
(Sama)
Semporna Sabah Bajau-people-01.jpg
Агульная колькасць каля 1 млн
Рэгіёны пражывання Flag of Indonesia.svg Інданезія, Flag of Malaysia.svg Малайзія, Flag of the Philippines.svg Філіпіны, Flag of Brunei.svg Бруней   
Мова аўстранезійскія мовы
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы сангірцы, якан, мапунцы

ПаходжаннеПравіць

 
Рассяленне марскіх качэўнікаў на паўднёвым усходзе Азіі.
     Аранг-Лаўт     Мокен     Баджа

Згодна міфам саміх баджа, яны паходзяць з архіпелага Сулу, адкуль па розных версіях мігрыравалі з-за мясцовага гняўлівага ўладара[1]. У канцы XX ст. лінгвісты высунулі версію, што міграцыя баджа з Сулу і захаду вострава Мінданаа адбылася ў высокім сярэднявеччы, калі адбыўся росквіт марскога гандлю з астравамі сучасных Інданезіі, Малайзіі і Кітаем. Адным з першых месцаў перасялення быў поўнач вострава Калімантан. Пазней баджа насялілі берагі ўсходу Калімантана і Сулавесі[2].

Этымалогія назвы баджа дакладна не высветлена. Упершыню гэтае слова з'явілася ў запісах брытанскіх чыноўнікаў Сабаха. Мяркуецца, што яно паходзіць ад дыялектанага малайскага слова bajaul ("лавіць рыбу")[3]. Баджа называюць сябе паводле месца рассялення або імя свайго рода. У апошнія дзесяцігоддзі шырока ўжываецца назва сама, што значыць "народ". Яно прысутнічае ў большасці моў баджа, але як агульная назва стала ўжывацца вучонымі і чыноўнікамі краін, дзе яны пражываюць.

Асаблівасці культурыПравіць

Асноўнымі заняткамі баджа здаўна былі рыбалоўства, марская здабыча, пірацтва, найм на караблі ў якасці маракоў. У нашы дні яны актыўна наймаюцца ў якасці рабочых, працуюць у турызме, займаюцца дробнай сельскай гаспадаркай. На захадзе Калімантана баджа вядомы як выдатныя конегадоўцы. На поўдні Філіпін баджа падвяргаюцца дыскрымінацыі[4], што абумоўлівае іх эміграцыю ў суседнія краіны.

Многія групы баджа жывуць на беразе, звычайна ў асобных вёсках або на невялікіх астравах, дзе будуюць хаціны і займаюцца земляробствам. Галоўныя абавязкі ў вядзенні хатняй гаспадаркі пры гэтым кладуцца на жанчын і дзяцей. Меншасць баджа аддаюць перавагу сталаму жыццю ў лодках. У абодвух выпадках пераважаюць малыя нуклеарныя сем'і, хаця захоўваюцца шчыльныя кантакты з іншымі сваякамі па мужчынскай і жаночай лініях. Сваяцкае ўзаемадзеянне асабліва важна для баджа, што жывуць у лодках. Яны захоўваюць качавы лад жыцця і рухаюцца ўздоўж берагоў сваяцкімі флатыліямі. Сваякі звычайна збіраюцца ў агульных месцах швартоўкі, разам наведваюць астраўныя могілкі[5]. Сярод баджа існуе пласт правадыроў, што маюць гучныя тытулы, накшталт султан або махараджа. Аднак яны маюць малы ўплыў на асобныя сем'і. Сацыяльнае расслаенне мала характэрна[6].

Баджа вядомы як выдатныя спевакі і музыканты. Распаўсюджаныя музычныя інструменты: флейта, барабан, гонг.

РэлігіяПравіць

Большасць вернікаў баджа спавядае іслам[6].

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць