Алор (індан.: Alor) — архіпелаг з 2 буйных і некалькіх малых астравоў у складзе Малых Зондскіх астравоў (Інданезія). Агульная плошча — 2928,88 км². Насельніцтва (2020 г.) — 211 872 чалавекі.

Алор
індан. Alor
Алор звонку
Алор звонку
Характарыстыкі
Колькасць астравоў10 
Найбуйнейшы востраўАлор 
Агульная плошча2 928,88 км²
Насельніцтва211 872 чал. (2020)
Шчыльнасць насельніцтва72,34 чал./км²
Размяшчэнне
8°19′49″ пд. ш. 124°33′19″ у. д.HGЯO
АрхіпелагМалыя Зондскія астравы
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Алор (архіпелаг) (Інданезія)
Алор
Алор
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Большасць астравоў маюць вулканічнае паходжанне. Найбуйнейшы востраў Алор займае плошчу 2124,93 км², знакаміты 2 неактыўнымі вулканамі вышынёй 1 839 м і 1 423 м .

Карэнныя насельнікі размаўляюць на папуаскіх мовах. Таксама распаўсюджаны мясцовы дыялект малайскай мовы.

Аснова эканомікі — сельская гаспадарка. На востраве Алор паступова развіваецца турызм.

Спасылкі правіць

  Alor Archipelago даведнік на сайце Wikivoyage