Міяцэн
Міяцэ́н (англ.: Miocene, ад стар.-грэч.: μείων — меншы, менш значны і καινός — новы, сучасны) — першая эпоха неагенавага перыяду. Пачалася 23,03 мільёна гадоў назад і скончылася 5,333 мільёна гадоў назад[1]. Эпосе міяцэну папярэднічае эпоха алігацэну, а паслядоўніцай з’яўляецца эпоха пліяцэну.
Аўтар тэрміна — шатландскі вучоны Чарлз Лаель, які прапанаваў падзяліць трацічны перыяд на чатыры геалагічных эпохі (уключаючы міяцэн) у першым томе яго кнігі «Асновы геалогіі» (1830) (у вынаходстве тэрміна яму таксама дапамагаў яго сябар — В. В’ювел (Rev. W. Whewell). Лаель тлумачыць сваю назву тым, што меншая частка (18 %) закамянеласцей (якія ён тады вывучаў) гэтай эпохі можа быць суаднесена з сучаснымі (новымі) відамі.
Зноскі
- ↑ Міжнародная стратыграфічная шкала (версія за студзень 2013) на сайце Міжнароднай камісіі па стратыграфіі
Спасылкі Правіць
- Міяцэнавы аддзел (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (Праверана 30 кастрычніка 2009)
- Геахраналагічная шкала — геалагічныя перыяды ў палеанталогіі