Трапічныя лясы

(Пасля перасылкі з Трапічны лес)

Трапі́чныя лясы́[1][2] — лясы, распаўсюджаныя ў трапічным, экватарыяльным і субэкватарыяльным паясах[3] паміж 25° пн. ш. і 30° пд. ш.[4] Трапічныя лясы сустракаюцца ў шырокім поясе, які акружае Зямлю па экватары і разрываецца толькі акіянамі і гарамі.

Трапічны лес у Конга
Лакандонскі лес у Мексіцы

Агульная цыркуляцыя атмасферы адбываецца з зоны высокага атмасфернага ціску ў раёне тропікаў у зону нізкага ціску ў раёне экватара, у тым жа кірунку пераносіцца вільгаць. Гэта прыводзіць да існавання вільготнага экватарыяльнага пояса і сухога трапічнага. Паміж імі знаходзіцца субэкватарыяльны пояс, у якім увільгатненне залежыць ад кірунку ветру (мусону), які залежыць ад пары года[5].

Расліннасць трапічных лясоў вельмі разнастайная, залежыць галоўным чынам ад колькасці ападкаў і іх размеркавання паводле пораў года. У выпадку багатых (звыш 2000 мм) і іх больш-менш раўнамернага размеркавання развіваюцца вечназялёныя вільготныя трапічныя лясы. Па меры аддалення ад экватара з’яўляюцца лясы, у якіх увільгатненне залежыць ад пары года: дажджлівы перыяд змяняецца сухім. Гэта — зімнезялёныя пераменна-вільготныя трапічныя лясы з лісцем, якое ападае на час засухі. Далей гэтыя лясы змяняюцца саваннавымі лясамі[3]. Пры гэтым у Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы мусонныя і экватарыяльныя лясы змяняюцца саваннавымі лясамі з захаду на ўсход. Пры яшчэ больш засушлівым клімаце дрэвастоі разрэджваюцца, саваннавыя лясы змяняюцца ксерафільнымі калючымі лясамі і зараснікамі кустоў[3].

Крыніцы

правіць
  1. Курловіч М. М. 1993.
  2. БелЭн 2002.
  3. а б в Тропический лес. Лесная энциклопедия / Гл. редактор Г. И. Воробьёв. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — Т. 2. — 631 с. — 100 000 экз.
  4. ВСЭ 1977.
  5. Циркуляция атмосферы — статья из Большой советской энциклопедии (3-е издание). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2013. Праверана 30 красавіка 2013.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць