Ксерафілы
Ксерафі́лы[1], сухалю́бы[1][2] (ад стар.-грэч.: ξερός — сухі і φιλέω — люблю) — тып экстрэмафілаў, арганізмы якія жывуць ва ўмовах вельмі нізкай вільготнасці, і не пераносяць высокую вільготнасць.
Гэтыя арганізмы здольныя пераносіць высокую сухасць паветра ў спалучэнні з высокай тэмпературай. У іх добра развіты механізмы рэгуляцыі воднага абмену і прыстасавання да захавання вады ў арганізме. Многія з іх для падтрымання жыццядзейнасці прыстасаваліся выкарыстоўваць метабалічную ваду, якая ўтвараецца за кошт акіслення ліпідаў.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 1999.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Літаратура
правіць- Ксерафі́лы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 543. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Ксерофильные организмы, ксерофилы // Шадже А. Е., Сиротюк Э. А., Шадже А. И. Словарь терминов по экологии — 2-е изд. доп. и перераб. — Майкоп: Изд-во ФГБОУ ВО «МГТУ», 2016. — С. 22. — 92 с. — 100 экз. (руск.)
- Ксерофилы // Экологический энциклопедический словарь / И. И. Дедю; [Предисл. В. Д. Фёдорова]. — Кишинёв: Гл. ред. Молд. сов. энцикл., 1989. — 406 с. — ISBN 5-88550-006-1 (В пер.). (руск.)