Эндэ (Інданезія)
Эндэ (індан.: Ende) — горад на поўдні вострава Флорэс у інданезійскай правінцыі Усходняя Нуса-Тэнгара. Насельніцтва (2021 г.) — 93 894 чал.
Горад
Эндэ
Ende
| ||||||||||||||||||||||||
Геаграфія Правіць
Эндэ знаходзіцца за 1640 км на паўднёвы ўсход ад Джакарты, сталіцы Інданезіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнага раёна правінцыі Усходняя Нуса-Тэнгара. Горад месціцца на пагорыстай раўніне паміж паміж горнымі камлюкамі. Клімат трапічны з выразнымі вільготным і сухім сезонамі. Сярэднегадавая тэмпература +26,1 °C.
Гісторыя Правіць
Некаторыя даследчыкі лічаць, што Эндэ быў вядомы ўжо ў сярэдзіне XIV ст. у яванскай імперыі Маджапахіт. Карэнныя насельнікі мясцовасці — аўстранезійскае племя эндэ-ліё. Паводле іх міфалогіі, Эндэ сапраўды быў заснаваны выхадцамі з Маджапахіта і Кітая.
Землеўладальнік Амбу Нгобэ стаў пачаткоўцам дынастыі мясцовых раджаў, якія стварылі на поўдні вострава Флорэс дзяржаву з цэнтрам у Эндэ. У 1793 г. яны заключылі саюз з галандцамі. Важную ролю ў развіцці горада адыгралі топас або ларантукейрас, партугала-флорэскія крэолы з усходу вострава.
У 1854 г. дзяржава Эндэ трапіла ў залежнасць ад Галандскай Ост-Індскай кампаніі. З 1915 г. дзейнічала афіцыйнае каланіяльнае кіраванне Галандскай Ост-Індыі. У 1934—1938 гг. у Эндэ ў высылцы знаходзіўся Сукарна. У 1947 г. улады незалежнай Інданезіі канчаткова ліквідавалі манархію.
Эканоміка Правіць
Эндэ — цэнтр вытворчасці і перапрацоўкі кавы, важны транспартны цэнтр на поўдні Флорэса. Развіваецца турызм.
Спасылкі Правіць
Ende даведнік на сайце Wikivoyage