Чарапахі (Testudines) — атрад паўзуноў, які існуе на працягу больш за 220 мільёнаў гадоў. Уключае каля 230 сучасных відаў, што групіруюць у 12 сямействаў і 5 падатрадаў, распаўсюджаных у трапічнай і ўмеранай кліматычных зонах амаль па ўсёй Зямлі. Іх падзяляюць на марскіх і наземных (сухапутныя і прэснаводныя).
Даўжыня панцыра ад 10 см да 2,4 м, маса да 865 кг. Панцыр касцёва-рагавы або касцёва-скурысты, складаецца са спіннога (карапакс) і брушнога (пластрон) шчытоў. У многіх чарапах пад панцыр уцягваюцца галава, хвост і канечнасці. Зубоў няма, сківіцы ўкрыты рагавымі пласцінкамі ў выглядзе дзюбы.
Марскія чарапахі пашыраны ў трапічных і субтрапічных зонах акіянаў, наземныя — паўсюдна (акрамя Антарктыды). Жывуць у пустынях, трапічных лясах, у азёрах, рэках, балотах, на марскіх узбярэжжах, у акіянах і г.д. На Беларусі 1 від — балотная чарапаха еўрапейская.
Наземныя чарапахі кормяцца пераважна расліннасцю, водныя — жывёльным кормам.
Размнажаюцца на сушы яйцамі. Жывуць некалькі дзесяткаў (зрэдку да 150) гадоў.
Асобныя віды — аб'екты промыслу.
-
Гофер-поліфем
-
Чырвонавухая чарапаха
-
Зялёная чарапаха
-
-
Галапагоская