Малака (яванск.: بندر ملاک, кіт.: 马六甲 市, піньінь: ma liu jia shi, таміл.: மலாக்கா மாநகரம், раней вядомая як Ката Малака — сталіца малазійскага штата Малака. Насельніцтва горада складала 484,885 ў 2010 годзе[2]. Гэта адзін з найстарэйшых малайзійскіх гарадоў у Малакскім праліве, які стаў паспяховым перавалачным пунктам у эпоху Малакскага султанату. Сучасны горад быў заснаваны суматрыйскім князем Парамешварай, які ўцёк з Малайскага паўвострава, калі Шрывіджая напала на Маджапахіт. Пасля стварэння Малакскага султаната, на яе была звернута ўвага трэйдараў з краін Блізкага Усходу, Паўднёвай і Усходняй Азіі, а таксама партугальцамі, якія прэтэндавалі на дамінаванне на гандлёвых шляхах у Азіі. Пасля заваявання Малакі партугальцамі, горад стаў месцам канфлікту, калі султанат Ачэх і Джахор паспрабавалі ўзяць горад пад кантроль ад партугальцаў.

Горад
Малака
малайск.: Melaka
Герб
Герб
Краіна
Штат
Каардынаты
Заснаваны
1396
Плошча
303 км²
Вышыня НУМ
14 м[1]
Насельніцтва
180 671 чалавек (2005)
Шчыльнасць
596,27 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
6
Паштовыя індэксы
75xxx to 78xxx
Афіцыйны сайт
Малака на карце Малайзіі
Малака (горад) (Малайзія)
Малака (горад)

Ачэх значна аслаб пасля шэрагу войнаў за гэтыя тэрыторыі, у той час як Джахор пашырыў свой уплыў на тэрыторыі, раней страчаную Ачэх на Суматры, таму яны ўступілі ў супрацоўніцтва з галандцамі, якія прыбылі, каб усталяваць панаванне над Явай і Малукскімі астравамі. Аднак з-за ўнутранай барацьбы імперыя аказалася падзеленай. У 1641 годзе Малакай авалодалі галандцы, а ў 1795 годзе ім на змену прыйшлі англічане. У складзе Брытанскай імперыі горад пачаў расці. Развіццё і росквіт былі, аднак, спынены з прыходам японцаў падчас Другой сусветнай вайны, многія з жыхароў горада былі вымушаны пабудаваць чыгунку смерці ў Бірме. Пасля вайны, горад быў вернуты Брытаніі і заставаўся сталіцай Малакі, што працягвалася да ўтварэння Малайзіі ў 1963 годзе, а ў 2008 годзе ён быў уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Малайзіі[3].

Гарады-пабрацімы

правіць

Зноскі

  1. а б https://it-ch.topographic-map.com/map-4xm7gp/Malacca/?zoom=19&center=2.19378%2C102.24903&popup=2.19391%2C102.24915
  2. Total population by ethnic group, Local Authority area and state, Malaysia(недаступная спасылка). Statistics Department, Malaysia (2010). Архівавана з першакрыніцы 14 November 2013. Праверана 12 March 2012.
  3. Eight new sites, from the Straits of Malacca, to Papua New Guinea and San Marino, added to UNESCO’s World Heritage List. UNESCO (World Heritage Site) (7 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 6 September 2015. Праверана 8 July 2008..

Спасылкі

правіць