Дэканскае пласкагор’е

Дэканскае пласкагор'е (англ.: Deccan Plateau ад санскр.: дакшына — поўдзень) — пласкагор'е ў Індыі на паўвостраве Індастан. Размешчана ва ўнутранай частцы паўвострава, абмежавана з поўначы ракой Нармада, з поўдня ракой Каверы. Плошча каля 1 млн км². Паверхня нахілена пераважна на ўсход, з-за чаго большасць рэк сцякае на ўсход і ўпадае ў Бенгальскі заліў.

Карта гор Індыі. Дэканскае пласкагор'е ў цэнтры

На поўнач ад Дэкана размешчана Інда-Гангская раўніна. Па заходнім краі пласкагор'я праходзяць Заходнія Гаты, якія ў паўднёвай частцы адгароджваюць Малабарскі бераг, а па ўсходнім краі — Усходнія Гаты, якія адгароджваюць ад пласкагор'я Карамандэльскі бераг адпаведна.

Спасылкі

правіць