Пярэдняя Азія

(Пасля перасылкі з Паўднёва-Заходняя Азія)

Пярэдняя Азія (Заходняя Азія, Паўднёва-Заходняя Азія) — геаграфічны рэгіён у Азіі, які ўключае ў сябе, з геаграфічнага пункта гледжання, Закаўказзе, Капетдаг, Малаазіяцкае, Армянскае і Іранскае нагор’і, Месапатамію, Аравійскі паўвостраў і Левант, а з палітычнага пункта гледжання тры рэгіёна — Блізкі Усход (без Афрыканскай часткі), Сярэдні Усход і Паўднёвы Каўказ (часткова).

Пярэдняя Азія
Выява
Кантынент Азія
Тэрыторыя перакрываецца з Сярэдні Усход
Мяжуе з Цэнтральная Азія і Паўднёвая Азія
Выява карты
Эканоміка тэмы economy of West Asia[d]
Колькасць дзяцей, якія не вучацца ў школе 9 610 946[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Пярэдняя Азія
Пярэдняя Азія на карце свету

Геалагічная будова правіць

Большая частка Заходняй Азіі запоўнена горнымі сістэмамі Альпійскай геасінклінальнай вобласці, якія з’яўляюцца працягамі горных сістэм Паўднёвай Еўропы. У рэльефе яны выяўлены ў выглядзе нагор’яў з адносна прыпаднятымі ўкраіннымі ланцугамі і апушчанымі ўнутранымі пласкагор’ямі. На поўдзень ад іх прычляняецца Аравійска-Сірыйская глыба, якая ўяўляе частку Афрыканскай платформы. Аравійская вобласць ва ўсіх адносінах бліжэй да Паўночнай Афрыкі, чым да астатняй Азіі.

Прыродныя характарыстыкі правіць

Агульнай характарыстыкай з’яўляецца перавага арыдных ландшафтаў з шырока распаўсюджанымі пустынямі, паўпустынямі і сухімі стэпамі, наяўнасцю вялікіх бяссцёкавых абласцей. Лепшай увільготненасцю адрозніваюцца ўзбярэжжы Міжземнага, Чорнага, поўдня Каспійскага мораў, а таксама паўднёвы захад Аравійскага паўвострава і некаторыя горныя раёны.

Рэгіён багаты нафтай (галоўным чынам у басейне Персідскага заліва і Каспійскага мора).

Важную ролю ў сельскай гаспадарцы большасці краін Пярэдняй Азіі адыгрывае наяўнасць пашавых угоддзяў, што вызначае развіццё тут жывёлагадоўлі (у многіх раёнах — качавога).

Сучасны палітычны падзел правіць

Варта адзначыць, што Азербайджан і Грузію адносяць часткова або цалкам да спісу еўрапейскіх краін. Уключэнне Азербайджана і Грузіі ў спіс краін Заходняй Азіі, грунтуецца перш за ўсё на частковым геаграфічным размяшчэнні паміж Еўропай і Азіяй [2]

У наш час гэты рэгіён ахоплівае тэрыторыі дзяржаў:

На тэрыторыі рэгіёна знаходзіцца таксама большасць часткова прызнаных дзяржаў свету:

А таксама непрызнаная дзяржава:

Асноўныя этнічныя групы рэгіёна:

Зноскі

  1. UNESCO Institute for Statistics
  2. map europe, worldatlas. Worldatlas(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2013. Праверана 1 кастрычніка 2012.

Літаратура правіць

  • Западная Азия. Серия «Обычаи народов мира». М.: «Мир книги», 2010. 222 с. ISBN 5486035837, 9785486035838
  • История Древнего Востока: Зарождение древнейших классовых обществ и первые очаги рабовладельческой цивилизации. Ч. 2: Передняя Азия, Египет. М., 1998.
  • Лазарев М. С. Западная Азия: этнополитическая ситуация / Институт востоковедения (Российская академия наук). . М.: «Наука», Издательская фирма «Восточная лит-ра», 1993. 230 с.
  • Прошин Н. И., Куракова Л. И. Зарубежная Азия: общий обзор, Юго-Западная Азия. Энциклопедия «Страны и народы». М.: «Мысль», 1979. 380 с.
  • Языки мира: Древние реликтовые языки Передней Азии / РАН. Институт языкознания. Под ред. Н. Н. Казанского, А. А. Кибрика, Ю. Б. Корякова. — М.: Academia, 2010.

Спасылкі правіць