Харэ́зм (узб.: Xorazm, перс.: خوارزم) — старажытны рэгіён Сярэдняй Азіі з цэнтрам у нізоўях Амудар'і — вобласць развітага ірыгацыйнага земляробства, рамяства і гандлю. Праз Харэзм праходзіў Вялікі шаўковы шлях. З канца III стагоддзя сталіцай Харэзма быў горад Кят; у канцы X стагоддзя сталіца пераносіцца ў горад Ургенч.

Гістарычная дзяржава
Харэзм
Сцяг з 1917 па 1920
Сцяг з 1917 па 1920
Імперыя Харэзм 1190—1220 гады.
Імперыя Харэзм 1190—1220 гады.
 >
 — 1920

Сталіца ?-? Тапрак-кала,
305-? Кят,
1097-1220 Ургенч (Гургандж),
1212-1220 Самарканд,
1220-1221 Газні,
1221-1224 Дэлі,
1224-1231 Тэбрыз,
1573-1920 Хіва
Мова(ы) Узбекская мова, харэзмійская, харэзмска-цюркская, чагатайская
Рэлігія іслам
Форма кіравання Абсалютная манархія
Дынастыя Сіявушыды (заўв. 1200-320 гг. да н.э.),
Афрыгіды (305-995),
Мамуніды (995-1017),
Алтунташ (1017-1041),
Ануштэгініды (1097-1229),
Суфі-кунграты (1359-1388),
Шыбаніды (1511—1695),
Чынгізіды (1695—1740),
Тукайцімурыды (1746-1770),
Кунграты (1763—1920)
Пераемнасць
Харэзмская НСР >
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Харэзмійскі аазіс. Спадарожнікавая фатаграфія 2009 год.

Даахеменідскі перыяд

правіць

Археалагічныя раскопкі фіксуюць на тэрыторыі старажытнага Харэзма існаванне неалітычнай кельтэмінарскай культуры старажытных рыбаловаў і паляўнічых (IV—III тысячагоддзі да н.э.). Прамым нашчадкам гэтай культуры з'яўляецца жывёлагадоўчая і земляробчая тазабаг'ябская культура бронзавага веку, якая адносіцца да сярэдзіны II тысячагоддзі. Ёсць таксама паведамленні антычных аўтараў пра кантакты жыхароў Харэзма з народамі Калхіды на гандлёвых шляхах па Амудар'і і Каспійскаму мору, па якіх ішлі сярэднеазіяцкія і індыйскія тавары ў каўказскія ўладанні праз Эўксінскі Понт (Εὔξενος Πόντος — стар.-грэч. назва Чорнага мора). Гэта пацвярджаецца і матэрыяльнай культурай, элементы якой сустракаюцца на раскопках старажытных помнікаў сярэднеазіяцкага Двурэчча і Каўказа.

Да сярэдзіны II тысячагоддзя адносяцца таксама стаянкі суярганскай культуры. Паводле аль-Біруні, старажытнахарэзмійскія сістэмы летазлічэння пачыналі падлік гадоў у XIII ст. да н.э. Шэраг даследчыкаў атаясамляе са старажытным Харэзмам згадваную ў Авесце паўночную краіну «Айр'янем-вэджо». Тут, паводле падання, нарадзіўся заснавальнік зараастрызму — легендарны Заратуштра.

Да пачатку I тысячагоддзя да н.э. адносіцца ўзнікненне амірабадскай культуры. Гарадзішчы гэтага перыяду — гэта велізарныя загоны для аховы скаціны з «жылымі сценамі», у якіх жыло па некалькі тысяч чалавек; апісанні такіх паселішчаў маюцца ў Авесце.

Назва краіны Харэзм упершыню сустракаецца ў захаваных крыніцах з VIII—VII стагоддзяў да нашай эры. Існуюць розныя інтэрпрэтацыі назвы Харэзм. Паводле адной этымалогіі "зямля, якая корміць ", паводле іншай — «нізкая зямля»[1]. С. П. Талстоў лічыў, што назва Харэзм перакладаецца як «Краіна хурытаў» — Хварызам. (Пар. асец. хори зæнхæ — зямля сонца) Каля VIII—VII стст. да н.э. Харэзм уступіў у новую эру сваёй гісторыі, калі харэзмійцы, паводле слоў ал-Біруні, пачалі весці летазлічэнне па гадах кіравання цароў. У гэты перыяд Харэзм становіцца магутнай дзяржавай з прыкметнай цэнтралізацыяй, пра што сведчаць пабудаваныя ў VIII—VI стст. да н.э. грандыёзныя ірыгацыйныя збудаванні.

Ад імперыі Ахеменідаў да антычнай эпохі

правіць

У сярэдзіне VI ст. да н.э. Харэзм становіцца часткай імперыі Ахеменідаў. Мабыць, ён быў заваяваны Кірам. Кір прызначыў свайго сына Танаксіярка намеснікам Харэзма, Бактрыі і Парфіі. Харэзм згадваецца ў Бехістунскім надпісе Дарыя I. Герадот у «Гісторыі» паведамляе, што Харэзм уваходзіў у 16-ю сатрапію персідскай імперыі, а таксама пра тое, што харэзмійцы бралі ўдзел у паходзе Ксеркса 480 г. да н.э. на Грэцыю. Харэзмійцы бралі ўдзел у будаўніцтве сталіцы Ахеменідскай імперыі Персепаля. Воіны-харэзмійцы служылі ў ахеменідскім войску ў розных частках імперыі. Адзін з іх, па імі Даргаман, згадваецца ў Верхнім Егіпце. На Бехістунскай скале захаваліся выявы старажытных харэзмійцаў.

Яшчэ да паходаў Аляксандра Македонскага ў Сярэднюю Азію Харэзм здабыў незалежнасць ад Ахеменідаў. У V ст. да н.э. на аснове арамейскага пісьма было распрацавана харэзмійскае пісьмо. На месцы старажытнага гарадзішча Тапрак-кала археолагі выявілі рэшткі архіва дакументаў на харэзмійскай мове. Харэзмійскае пісьмо выкарыстоўвалася да VIII стагоддзя. Асноўнай рэлігіяй старажытных харэзмійцаў быў зараастрызм. Пры археалагічных даследаваннях помнікаў старажытнага Харэзма былі знойдзены асуарыі — гліняныя скрыні для пахавання касцей памерлых людзей.

У выніку заваявальных паходаў Аляксандра Македонскага дзяржава Ахеменідаў была знішчана. У 328 годзе да н.э. кіраўнік Харэзма Фарасман адправіў да Аляксандра паслоў на чале са сваім сынам Фратафернам. Аляксандру было прапанавана здзейсніць сумесны паход у Закаўказзе, але ў цара Македоніі былі іншыя планы і ён адмовіўся.

Харэзм у антычную эпоху і раннім Сярэднявеччы

правіць

Харэзм IV ст. да н.э. — I ст. н.э. быў магутнай дзяржавай.

З найстаражытных цароў Харэзма пакуль вядомыя імёны кіраўнікоў, якія чаканілі свае манеты. Гэта Артаў, кіраўнік I стагоддзя нашай эры. З наступных цароў вядомы Артрамуш канец II — пачатак III стагоддзя н. э.[2] Вазамар, другая палова III стагоддзя н.э. і іншыя.[3]

У гэты перыяд збудавана мноства ўмацаваных гарадоў з магутнымі сценамі і вежамі, якія ўяўлялі сабой адзіную сістэму крэпасцей, што баранілі мяжу аазіса з боку пустыні. Велізарная колькасць байніц, кожная з якіх абстрэльвае толькі вузкую прастору, у сілу чаго ў кожнай байніцы павінен быў стаяць асобны лучнік, гаворыць аб тым, што ўвесь народ быў яшчэ ўзброены і вядучую ролю адыгрывала не прафесійнае войска, а масавае народнае апалчэнне. Каля 175 г. да. н.э. Харэзм увайшоў у склад Кангюя.

У апошняй траціне I ст. да н.э. Харэзм у складзе Кангюя выступае як магутны саюзнік заходніх гунаў. Улада Харэзма тым часам распаўсюджваецца далёка на паўночны захад. Паводле звестак «Гісторыі малодшай дынастыі Хань», якая ўзыходзіць да самага пачатку н.э., Харэзм (які апісваецца тут як Кангюй — «краіна канглаў») падпарадкоўвае краіну аланаў, якая распасціралася ў той час ад паўночнага Прыаралля да ўсходняга Прыазоўя.

Паводле крыніц у I стагоддзі нашай эры была ўведзена харэзмійская эра і ўведзены новы каляндар. Паводле слоў вялікага харэзмійскага навукоўца Абу Рэйхана аль-Біруні (973—1048), упершыню харэзмійскае летазлічэнне было ўведзена ў XIII стагоддзі да нашай эры.

Мяркуюць, што з сярэдзіны I стагоддзя н.э. да канца II стагоддзя Харэзм быў пад уплывам Кушанскага царства. Для гэтага перыяду характэрны крэпасці, узведзеныя цэнтральным урадам і занятыя гарнізонамі пастаяннага войска. Напачатку IV ст., пры падышаху Афрыгу, сталіцай Харэзма становіцца горад Кят. У наступную эпоху, паміж IV і VIII стагоддзямі, гарады Харэзма прыходзяць у запусценне. Цяпер Харэзм — гэта краіна шматлікіх замкаў арыстакратыі і тысяч умацаваных сялянскіх сядзібаў. З 305 па 995 год Харэзмам кіравала дынастыя Афрыгідаў, прадстаўнікі якой насілі тытул харэзмшах. Паміж 567-658 гадамі Харэзм быў у пэўнай залежнасці ад Цюркскага каганата.

Ад арабскага заваявання да заваявання сельджукамі

правіць

Першыя набегі арабаў на Харэзм адносяцца яшчэ да VII стагоддзя. У 712 годзе адбываецца заваяванне Харэзма арабскім вайскаводам Кутэйбам ібн Муслімам, якія ўчынілі жорсткую расправу над харэзмійскай арыстакратыяй. Асабліва жорсткія рэпрэсіі Кутэйба абрынуў на навукоўцаў Харэзма. Як піша ў «Хроніках мінулых пакаленняў» аль-Біруні, «і ўсімі спосабамі рассеяў і знішчыў Кутэйба ўсіх, хто ведаў пісьмо харэзмійцаў, хто захоўваў іх паданні, усіх навукоўцаў, што былі сярод іх, так што пакрылася ўсё гэта цемрай і няма сапраўдных ведаў пра тое, што было вядома з іх гісторыі да прышэсця да іх ісламу».

Арабскія крыніцы амаль нічога не гавораць пра Харэзм наступных дзесяцігоддзяў. Затое з кітайскіх крыніц вядома, што харэзмшах Шаўшафар у 751 годзе пасылае пасольства ў Кітай, які ваяваў тым часам з арабамі. У гэты перыяд адбываецца кароткачасовае палітычнае аб'яднанне Харэзма і Хазарыі. Пра акалічнасці аднаўлення арабскага суверэнітэту над Харэзмам нічога невядома. Ва ўсякім разе, толькі ў самым канцы VIII стагоддзя ўнук Шаўшафара прымае арабскае імя Абдалаха і чаканіць на сваіх манетах імёны арабскіх намеснікаў.

У X стагоддзі пачынаецца новы росквіт гарадскога жыцця Харэзма. Арабскія крыніцы малююць карціну выключнай эканамічнай актыўнасці Харэзма ў X стагоддзі, прычым арэнай дзейнасці харэзмійскіх купцоў становяцца навакольныя стэпы Туркменістана і заходняга Казахстана, а таксама Паволжа — Хазарыя і Булгарыя, і шырокі славянскі свет Усходняй Еўропы. Рост ролі гандлю з Усходняй Еўропай высоўваў на першае месца ў Харэзме горад Ургенч (цяпер Кёнеўргенч), які стаў цэнтрам гэтага гандлю. У 995 годзе апошні афрыгід Абу-Абдалах Мухамад быў узяты ў палон і забіты эмірам Ургенча Мамунам ібн-Мухамадам. Харэзм быў аб'яднаны пад уладай Ургенча.

Харэзм у гэту эпоху быў горадам высокай вучонасці. Выхадцамі з Харэзма былі такія выдатныя навукоўцы, як Мухамад ібн Муса ал-Харэзмі, Ібн Ірак, Абу Рэйхан ал-Біруні, ал-Чагміні.

У 1017 годзе Харэзм быў падпарадкаваны султану Махмуду Газневі, а ў 1043 годзе заваяваны цюркамі-сельджукамі.

 
Маўзалей харэзмшаха Ала ад-Дзін Тэкеша ў Ургенчы.

Заснавальнікам новай дынастыі ў Харэзме стаў цюрак Ануш-Тэгін, які ўзвысіўся пры сельджукскім султане Малік-шаху (10721092). Ён атрымаў тытул шыхнэ Харэзма. З канца XI стагоддзя ідзе паступовае вызваленне Харэзма ад сельджукскага пратэктарата і далучэнне новых земляў. Кіраўнік Харэзма Кутб ад-Дзін Мухамед I у 1097 годзе прымае старажытны тытул харэзмшаха. Пасля яго на прастол узышоў яго сын Абу Музафар Ала ад-Дзін Атсыз (11271156). Яго сын Тадж ад-Дзін Іл-Арслан у 1157 годзе цалкам вызваляе Харэзм ад сельджукскай апекі.

 
Дзяржава Харэзмшахаў у 1220 годзе

Пры харэзмшаху Ала ад-Дзін Тэкешы (11721200) Харэзм ператвараецца ў велізарную імперыю. У 1194 годзе войска харэзмшаха разбіваюць войска апошняга іранскага сельджукіда Тагрул-бека і замацоўваюць суверэнітэт Харэзма над Іранам; у 1195 г. багдадскі халіф Насір церпіць паражэнне ў баі з харэзмійцамі і прызнае ўладу Тэкеша над усходнім Іракам. Паспяховыя паходы на ўсход, супраць каракітаяў, адчыняюць Тэкешу дарогу ў Бухару.

Сын Тэкеша Ала ад-Дзін Мухамед II у 12001220 завяршае справа бацькі. Ён адымае ў каракітаяў Самарканд і Атрар, распасцірае сваю ўладу на далёкую вобласць Газны на поўдні Афганістана, падпарадкоўвае заходні Іран і Азербайджан. Войска Мухамеда прадпрымае паход на Багдад, не ўдалы, зрэшты, з-за надыходу ранняй зімы, якая закрыла перавалы, і з-за вестак пра з'яўленне на ўсходніх межах Харэзмскай імперыі мангольскага войска.

Мангольскі перыяд

правіць

У 1218 годзе Чынгісхан адправіў у Харэзм пасольства з прапановай саюза. Харэзмшах Ала ад-Дзін Мухамед II адмовіўся ісці на здзелку з «нявернымі» і па прапанове кіраўніка Атрара Кайыр хана пакараў смерцю паслоў-купцоў, адправіўшы іх галовы хану. Чынгіз-хан запатрабаваў выдачы Кайыр-хана, але ў адказ Мухамед ізноў пакараў смерцю аднаго з удзельнікаў наступнага мангольскага пасольства. Увесну 1219 года, не скончыўшы заваявання Кітая, Чынгіз-хан адправіў 200-тысячнае войска ў Харэзм. Харэзмшах не вырашыўся даць генеральную бітву, пакінуўшы сваё войска раскіданым асобнымі атрадамі па гарадах і крэпасцях усёй дзяржавы. Адзін за адным пад націскам манголаў палі ўсе буйныя харэзмскія гарады. Усе яны былі падвергнуты разбурэнню, а мноства харэзмійцаў знішчана. Харэзмшах з рэшткамі войска спачатку адступіў у свае персідскія ўладанні, пасля чаго бег з невялікім атрадам у прыкаспійскую вобласць і сканаў на востраве Ашурадэ ў Каспійскім моры. Дзяржава Харэзмшахаў спыніла сваё існаванне.

Сын харэзмшаха Джэлал ад-Дзін Мангуберды працягваў барацьбу з манголамі да 1231 года. Ён двойчы разграміў войска манголаў на тэрыторыі сучаснага Афганістана, але быў разбіты самім Чынгізханам у бітве пры р. Інд. Джэлал ад-Дзін Мангуберды загінуў у 1231 годзе ў Закаўказзі. Апошнім нашчадкам роду харэзмшахаў-ануштэгінідаў быў Сайф-ад-дзін Кутуз, якому ненадоўга ў 1259 годзе ўдалося прыйсці да ўлады ў Егіпце. Яго войскі на чале з вайскаводам Бейбарсам змаглі, нарэшце, спыніць манголаў у бітве пры Айн-Джалуце ў 1260 годзе.[4]

З 1220 года Харэзм апынуўся ў складзе Мангольскай імперыі, пазней у Залатой Ардзе. У гэты перыяд Ургенч быў нанова адбудаваны і стаў адным з галоўных гандлёвых цэнтраў Цэнтральнай Азіі. Культура харэзмійцаў адыграла значную ролю ў культурным развіцці Залатой Арды. У 1359 годзе Харэзм на чале з прадстаўнікамі дынастыі Суфі-кунгратаў здабыў незалежнасць ад Залатой Арды. Аднак, пазней ён стаў арэнай барацьбы паміж Цімурам і ханам Залатой Арды Тахтамышам. Урэшце ён увайшоў у склад імперыі Цімура.

Харэзм у XVI — першай палове XVIII стагоддзя

правіць

У 1505 годзе Харэзм увайшоў у склад дзяржавы Мухамада Шэйбані-хана. У сувязі са змяненнем рэчышча Амудар'і ў 1573 годзе сталіца Харэзма была перанесена ў Хіву. З XVII стагоддзя ў гістарыяграфіі Харэзм стаў называцца Хівінскім ханствам. Афіцыйнай назвай дзяржавы з'яўлялася старажытная назва — Харэзм. З 1511 года па 1770 год Харэзмам кіравала дынастыя шыбанідаў.

Харэзм у другой палове XVIII — пачатку XX стагоддзя

правіць

У 1770-х гадах да ўлады ў Харэзме прыйшлі прадстаўнікі ўзбекскай дынастыі кунграт. Заснавальнікам дынастыі быў Мухамад Амін-бій. У гэты перыяд былі пабудаваны шэдэўры архітэктуры Харэзма ў сталіцы Хіве. У 1873 годзе ў часы кіравання Мухамад Рахім-хана II Харэзм стаў васалам Расійскай імперыі. Кунграты кіравалі да 1920 года, калі былі зрынуты ў выніку ўварвання Чырвонай Арміі.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Рапопрот Ю. А., Краткий очерк истории Хорезма в древности // Приаралье в древности и средневековье. Москва: Восточная литература, 1998,с.28
  2. Манеты Харэзма
  3. Манеты Харэзма
  4. Буниятов З. Государство хорезмшахов-ануштегинидов (1097—1231), Москва, 1986

Літаратура

правіць
  • Веселовский Н. И. Очерк историко-географических сведений о Хивинском ханстве от древнейших времён до настоящего времени. СПб., 1877.
  • Виноградов А. В. Тысячелетия, погребенные пустыней. М.: Просвещение, 1966.
  • Толстов С. П. Новогодний праздник «каландас» у хорезмийских христиан начала XI века. Архівавана 25 лістапада 2009. Материалы и исследования по этнографии и антропологии СССР, 1946, 2, с. 87-108.
  • Б. Грозный. Протоиндийские письмена и их расшифровка. Вестник древней истории 2 (11). 1940.
  • Толстов С. П. По следам древнехорезмийской цивилизации. М.-Л.: 1948.
  • Kыдырниязов М.-Ш. Материальная культура городов Хорезма в XIII—XIV веках. Нукус: Каракалпакстан, 1989.
  • «Троицкий вариант» № 60, c. 8 (2010)

Спасылкі

правіць