Тэбры́з (перс.: تبریز Tabriz, азерб. Təbriz, تبریز) — горад з насельніцтвам 1,4 мільёна чалавек ля возера Урмія ў Іране, адміністрацыйны цэнтр іранскай правінцыі Усходні Азербайджан. У горадзе асноўны склад насельніцтва складаюць азербайджанцы, пасля іх вынікаюць персы, курды і іншыя нацыянальнасці. Насельніцтва размаўляе як на азербайджанскай, так і на персідскай мовах. Чацвёрты па велічыні горад Ірана.

Горад
Тэбрыз
перс.: تبریز, азерб. Təbriz, تبریز
Tabriz Mosaic Logo.jpg
Краіна
Астан
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
1781 км²
Вышыня НУМ
1363 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
1 398 060 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
041
Паштовыя індэксы
51368
Афіцыйны сайт
Тэбрыз на карце Ірана
Тэбрыз (Іран)
Тэбрыз

ГісторыяEdit

Горад тройчы быў разбураны (у 858 годзе, 1041 годзе і 1721 годзе) з-за магутных землетрасенняў, а таксама моцна пацярпеў падчас баявых дзеянняў падчас ірана-іракскай вайны 1980—1988 гг.

ЭканомікаEdit

Гістарычна Тэбрыз быў буйным гандлёвым цэнтрам, пра што сведчыць старадаўні Тэбрызскі базар — помнік Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Цяпер горад з'яўляецца другім па значэнні прамыслова-індустрыяльным цэнтрам Ірана. У горадзе размешчана сетка профільных заводаў і фабрыкаў Іранскай трактарабудаўнічай кампаніі «Тэбрыз Махсен», якая складае ядро машынабудаўнічай індустрыі Ірана, філіялы якой дзейнічаюць у шматлікіх гарадах краіны і за мяжой. У горадзе размешчаны таксама нафтаперапрацоўчы, хімічны і цэментавы заводы. Развіта лёгкая і тэкстыльная прамысловасць, функцыянуе дыванаткацкая прадзільная фабрыка.

Навука і адукацыяEdit

У 1898 годзе вядомы персідскі паэт Абід-аль-Мемалік пачаў выдаваць у Тэбрызе газету «Адаб».

У Тэбрызе дзейнічаюць каля дваццаці вышэйшых навучальных устаноў, сярод якіх вылучаюцца Тэбрызскі ўніверсітэт, Тэбрызскі ўніверсітэт медыцынскіх навук, Універсітэт мастацтваў і Універсітэт педагогаў Азербайджана. У горадзе знаходзіцца Цэнтр навукі і тэхналогій Усходняга Азербайджана і Тэбрызская нацыянальная бібліятэка.

Гарады-пабрацімыEdit

Гл. таксамаEdit

СпасылкіEdit