Газа (горад)
Га́за (араб. غزة, іўр.: עזה) — найбуйнейшы па насельніцтве горад у правінцыі Газа Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыі, дэ-факта знаходзіцца пад кіраваннем арганізацыі Хамас. Насельніцтва — 410 тысяч жыхароў (на 2006 год).
Горад
Газа
غزة
| ||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў глыбокай старажытнасці (каля 3000 года да.н.э), адзін з найстаражытнейшых гарадоў свету[2]. Адзін з гарадоў філістымлян. Згадваецца ў Бібліі 22 разы.
У час асірыйскіх заваяванняў Газа падпадала пад частым нашэсцям. Цар яе, Гануну, згадваецца ў клінапісных надпісах. Іншы цар, Цылібел, падчас вайны Сінахерыба з Езекіяй не прымаў удзелу ў кааліцыі сірыйскіх царкоў і атрымаў ад Сінахеріба частку аднятых у Езекіі земляў. Падчас падзення Асірыі фараон Нехао авалодаў было на кароткі час Газай (608 год да н.э.), але Навухаданосар II скарыў усю Сірыю, і пад вавілонскім валадарствам Газа была яшчэ ў часы Набаніда[3]. Пасля падзення Вавілона Газа зрабілася на час самастойнай і нават адважылася зрабіць супраціўленне Камбезу на шляху яго ў Егіпет. Пры Дарыі яна карысталася ўнутраным самакіраваннем. У гэты час заўважаецца ўзмацненне кантактаў з грэкамі; аднак, філістымлянская самабытнасць і вылучнасць доўга яшчэ не саступалі элінізму. У часы заваяваннў Камбеза (525 год да н.э) Газа была населена семіцкімі плямёнамі набацейцаў, якіх згадваюць старажытныя гісторыкі Дыядор Сіцылійскі і Герадот[4].
Аляксандр Вялікі у лістападзе 333 года да н.э. сустрэў тут амаль такі ж зацяты супраціў, як і ў Ціры; на аблогу Газы яму давялося вытраціць каля 2-х месяцаў, прытым ён разбурыў яе сцены і вынішчыў значную частку гарадскога насельніцтва. Падчас эпохі дыядохаў Газа падпадала пад частыя спусташэнні. У 312 г. яна была месцам паразы Пталамеем Дзімітрыя Паліяркета. Тады Пталамей не мог утрымаць яе за сабой, але зноў заняў яе пасля бітвы пры Іпсе. Пад егіпецкім валадарствам яна заставалася да канца III ст., калі ёю авалодаў (203) Антыёх III. Пад валадарствам Селеўкідаў элінізацыя Газы зрабіла хуткія поспехі і ператварыла яе ў апору элінізму супраць іўдзейства. У 104 г. яна звярталася за дапамогай супраць іўдзеяў да Пталамея VIII Латура, але ён не паспеў выратаваць яе, і яна трапіла ў рукі Аляксандра Яная.
Пампей (63 год да н.э.) вызваліў Газу, але пры Ірадзе яна зноў трапіла ў васальныя адносіны да Іўдзеі і зрабілася свабоднай толькі пасля смерці Ірада. Да пачатку н.э. асноўным насельніцтвам Газы сталі ўжо грэкі[5]. У 66 г. н.э. яе спалілі паўсталыя іўдзеі. Ад II і III ст. захаваліся шмат гарадскіх медзяных манет, часткай аўтаномных (з легендай Γάήα δήμον Γαζαίων), часткай імператарскіх. Існаванне першых паказвае на прывілеяванае становішча Газы.
З прычыны рэформаў Дыяклетыяна і Канстанціна Газа была прылічана да правінцыі Палесціна I. Усе пісьменнікі гэтага часу завуць Газу значным і багатым горадам. Хрысціянства з’явілася тут вельмі рана, з прычыны казання апостала Філіпа (Дзеян. VIII, 39). Апостал Філімон быў першым біскупам Газы. Але зусім хрысціянства доўга не пускала тут глыбокіх каранёў. Канстанцін адлучыў ад напаўпаганскай Газы Маюму, дзе было шмат хрысціянаў, і назваў яе Канстанцыяй; але пры Юліяне яна зноў была падначалена Газе. Далейшымі поспехамі хрысціянства абавязана шыранню манаства ў наваколлі Газы, распачатаму са св. Іларыёна Вялікага, а таксама нястомнай дзейнасці св. Парфірыя, біскупа газскага, які выклапатаў у імператара Аркадзія эдыкт пра разбурэнне паганскіх храмаў. Гэта не абыйшлося без бунту паганцаў і нават часовых уцёкаў біскупа[6]. Пазней Газа зрабілася цэнтрам разумовага жыцця і літаратурнай дзейнасці; тут сталі квітнець рыторыка, філасофія і паэзія з хрысціянскім кірункам. Газская школа выставіла нямала рытараў (Энэй Газскі, Зосім, Пракопій, Тхарыкій), філосафаў, якія імкнуліся зблізіць навуку Платона з хрысціянствам, і паэтаў, якія пісалі перайманні Анакрэонту, трагедыі і манодыі (Цімафей, Ян, Георгій). У Газе квітнелі і іншыя мастацтвы; яна была памежным пунктам і апорай культурнага свету. Але гэта памежнае становішча ў самай пустыні стала для яе фатальным. Арабы не разоў замахваліся авалодаць ёю; персам пры Хасрое II гэта на час атрымалася, а ў 634 годзе яна канчаткова трапіла ў рукі арабаў.
У VII—IX стагоддзях горад уваходзіў у Арабскі халіфат, у IX—XI стагоддзях знаходзіўся пад уладай егіпецкіх дынастый Тулунідаў, Іхшыдзідаў, Фацімідаў. У канцы XI стагоддзі захоплены крыжакамі, але пасля перамогі над імі егіпецкага ўладцы Салах-ад-Дзіна (1187 год) вярнуўся ў склад егіпецкіх дзяржаў. У гэты перыяд Газа мела трэцяе па велічыні яўрэйскае насельніцтва ў Палесціне пасля Іерусаліма і Цфата аж да сярэдзіны асманскага кіравання[7]. У пачатку сямнаццатага стагоддзя, галоўным рабінам Газы быў рабі Ісраэль бэн Мошэ Наджара, паэт і знаток Торы. У многіх гарадах Ізраіля сёння ёсць вуліцы, якія носяць яго імя. Пяру рабіна Наджара прыналежыць гімн «Ё рыбон» — яго спяваюць за суботняй трапезай ва ўсіх абшчынах Ізраіля. Рабін Ісраэль бэн Мошэ Наджара памёр у 1625 годзе і пахаваны ў Газе. Наступнікам на пасту галоўнага рабіна Газы стаў яго сын. Адзін з прадстаўнікоў яўрэйскай абшчыны Газы Натан з Газы быў вядомы як прыхільнік і «прарок» Шабтая Цві. Руіны яўрэйскай сінагогі існуюць у Газе дагэтуль.
У 1516 годзе горад быў заваяваны туркамі-асманамі і да 1917 года знаходзіўся ў складзе Асманскай імперыі (у 1831—1840 пад уладай егіпецкага пашы Мухамеда Алі).
У 1920—1947 гг. уваходзіў у склад Брытанскага мандата ў Палесціне. У 1929 годзе яўрэі, якія жылі ў Газе, былі змушаны пакінуць горад у выніку арабскіх хваляванняў. У ходзе пагромаў па ўсёй Палесціне былі забіты 135 яўрэяў. Дзеля супакаення арабаў, англічане саступілі іх ціску і забаранілі яўрэям сяліцца ў горадзе, у якім стагоддзямі існавала яўрэйская абшчына[8].
Паводле рашэння Генеральнай Асамблеі ААН 29 лістапада 1947 года ўлучана ў тэрыторыю будучай арабскай дзяржавы. Пасля Араба-ізраільскай вайны 1947—1949 гадоў быў акупаваны Арабскай Рэспублікай Егіпет, а пасля Шасцідзённай вайны Ізраілем.
З 1994 года знаходзіцца пад кіраваннем Палесцінскай аўтаноміі, створанай у выніку Пагадненняў у Осла паміж Ізраілем і Арганізацыяй вызвалення Палесціны (АВП) у 1993 годзе.
У 2007 годзе ўлада ў горадзе захапіла групоўка ХАМАС. Паколькі праграма Хамаса прадугледжае знішчэнне дзяржавы Ізраіль і яго замену на ісламскую тэакратыю[9], яго кіраўніцтва, прыйдучы да ўлады, адмовілася прызнаць пагадненні з Ізраілем, заключаныя АВП, і раззброіць сваіх баевікоў. У выніку шэраг дзяржаў, якія раней фінансавалі аўтаномію, пачалі эканамічныя санкцыі, а Ізраіль і Егіпет блакавалі горад[10].
Байкот і блакада прывяла да цяжкіх наступстваў для эканомікі і насельніцтва горада, але абстрэлы тэрыторыі Ізраіля з сектара Газа не спыняліся. У студзені 2009 года Ізраіль правёў аперацыю «Адліваны свінец», мэтай якой было спыненне абстрэлаў. Пры гэтым шэраг дзяржаў звінаваціў Ізраіль у празмерным ужытку сілы. У выніку аперацыі абстрэлы Ізраіля былі зведзены да мінімуму, аднак пры гэтым былі забіты каля 1400 палесцінцаў, тысячы хат, фабрык і грамадскіх будынкаў былі разбураны, што яшчэ больш пагоршыла наступствы блакады. Камісія Савета ААН па правах чалавека пад кіраўніцтвам Рычарда Голдстоўна звінаваціла Ізраіль і ХАМАС у здзяйсненні ваенных злачынстваў падчас аперацыі. Прэзідэнт Ізраіля і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, Шымон Перэс назваў высновы гэтай камісіі «насмешкай над гісторыяй»[11]. Адмыслова прызначаная камісія ААН пад старшынствам Ена Марціна, што расследавала розныя аспекты антытэрарыстычнай аперацыі «Адліваны свінец», падрыхтавала даклад, што змяшчае цвёрдыя вінавачанні ў адрас Арміі абароны Ізраіля. Яго аўтары адзначылі, што яшчэ да пачатку гэтай ваеннай аперацыі Ізраіль увёў блакаду ў дачыненні Газы, праводзіў сістэматычную палітыку па ізаляцыі сектара, што ўяўляе сабою калектыўную кару ўсіх жыхароў гэтага раёна. Урадоўцы ААН сцвярджаюць, што ізраільскія ваенная сумысля абстрэльвалі грамадзянскія аб’екты, прыкладам, прыналежныя Агенцтву ААН па дапамозе палесцінскім уцекачам (UNRWA). Асаблівую ўвагу камісія надала такім эпізодам і фактам, як «наўмысны абстрэл шпіталя Al Qods разрыўнымі снарадамі і снарадамі, што змяшчаюць белы фосфар» і «абстрэл шпіталя Al Wafa». Абодва гэтыя эпізоды могуць быць кваліфікаваны як «парушэнні міжнароднага гуманітарнага права». Працы па іх аднаўленні адкладаюцца з-за блакады сектара, якая абмяжоўвае магчымасці па ўвозе будаўнічых матэрыялаў. Падчас дзеянняў Ізраіля загінулі больш 1 400 чалавек. З іх ад 500 да 700 прадстаўнікоў ХАМАС і палестынскіх паліцыянтаў і ад 500 да 900 мірных жыхароў, сярод якіх сотні дзяцей. Больш 5 000 чалавек паранена. У лістападзе 2012 года баявыя дзеянні паміж Ізраілем і ХАМАС аднавіліся.
Гарады-пабрацімы
правіць- Osmangazi[d], Турцыя (7 лютага 2011)[12]
- Ізмір, Турцыя (жнівень 2024)
- Барселона, Іспанія (1998)[13]
- Дзюнкерк, Францыя (1996)[14]
- Дзюнкерская гарадская супольнасць[d], Францыя
- Касерэс, Іспанія (2010)[15]
- Кашкайш[d], Партугалія (31 сакавіка 2000)[16][17]
- Сен-Дэні[d], Францыя
- Тромсё, Нарвегія (2001)[18]
- Турын, Італія (1997)[19]
- Тэбрыз, Іран
- Тэль-Авіў, Ізраіль (1998)[20]
Зноскі
- ↑ http://www.pcbs.gov.ps/Downloads/book2364-1.pdf Праверана 19 студзеня 2021.
- ↑ Gaza globalsecurity.org
- ↑ Газа // Военная энциклопедия : ([в 18 т.]) / под ред. В. Ф. Новицкого [и др.]. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина , 1911—1915.
- ↑ Gaza nabataea.net
- ↑ Иудейские древности, кн.17, гл.11:4
- ↑ Ведешкин М.A. Языческая оппозиция христианизации восточноримского города (на примере Газы Палестинской) // Научные ведомости Белгородского государственного университета. 1. 2013. С. 11-18.
- ↑ Population and revenue in the Towns of Palestine in the sixteenth century,1978,Princeton: Princeton University Press
- ↑ A Brief History of the Gaza Settlements
- ↑ Israeli Official Says Hamas Has Made Abbas Irrelevant — New York Times
- ↑ Генсек ООН призвал Израиль снять блокаду сектора Газа
- ↑ NEWSru.co.il :: Президент Израиля: Голдстон признал законным убийство мирных израильтян
- ↑ https://www.osmangazi.bel.tr/tr/osmangazi/kardes-sehirler
- ↑ https://web.archive.org/web/20090216085914/http://w3.bcn.es/XMLServeis/XMLHomeLinkPl/0%2C4022%2C229724149_257215678_1%2C00.html
- ↑ https://web.archive.org/web/20071109212344/http://www.ville-dunkerque.fr/fr/entreprendrea-dunkerque/l-economie/dunkerque-internationale/index.html
- ↑ https://web.archive.org/web/20100912024546/http://www.elperiodicoextremadura.com/noticias/noticia.asp?pkid=529644
- ↑ https://web.archive.org/web/20071111073847/http://www.cm-cascais.pt/Cascais/Cascais/Relacoes_internacionais/Cidades_Geminadas/
- ↑ https://www.cascais.pt/sub-area/gaza
- ↑ https://web.archive.org/web/20071027130749/http://www.tromso.kommune.no/index.gan?id=478&subid=0
- ↑ https://web.archive.org/web/20130618182559/http://www.comune.torino.it/relint/inglese/gemellaggieaccordi/index.shtml
- ↑ http://www.haaretz.com/news/tel-aviv-decides-to-retain-contract-with-gaza-city-as-twin-city-1.238958
Література
правіць- Газа, город в Сирии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.