Анакрэонт з вострава Тэас (Анакрэон, стар.-грэч.: Ἀνακρέων, 570/559 — 485/478 да н.э.) — старажытнагрэчаскі лірычны паэт. Быў уключаны ў кананічны спіс Дзевяці лірыкаў вучонымі эліністычнай Александрыі.

Анакрэонт
стар.-грэч.: Ἀνακρέων
Анакрэонт (Мармур, Луўр)
Анакрэонт (Мармур, Луўр)
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння каля 570 да н.э.[1]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 485 да н.э.[1]
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, эпіграматыст, гафмейстэр
Жанр Манадычная лірыка
Мова твораў старажытнагрэчаская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія і творчасць

правіць

Паходзіў з вострава Тэас (Малая Азія). Жыў на востраве Самасе, потым у Афінах. Ствараў гімны, элегіі, эпіграмы, бяседныя песні. Вершы пісаў на іанійскім дыялекце старажытнагрэчаскай мовы.

Адзін з першых лірыкаў Грэцыі. Пясняр любові, весялосці і сяброўскіх баляванняў (вершы на гэтыя тэмы пазней атрымалі назву анакрэантычных). Яго вершы радасныя, вясёлыя, жыццесцвярджальныя. Праўда, ён актыўна цікавіўся і палітыкай, а калі расчараваўся ў ёй, то шукаў забыццё ў каханні і сяброўстве. Паэзія Архілоха вызначаецца вытанчанасцю апрацоўкі, таму шматлікія пазнейшыя паэты, зачараваныя яго стылем, пісалі ў той самай манеры, імкнучыся да прыгажосці формы.

Да творчасці Анакрэонта часта звяртаўся М. Багдановіч.

Зноскі

Беларускія пераклады

правіць

Літаратура

правіць
  • Шамякіна Т. Антычная літаратура // Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ / Таццяна Шамякіна. — Мінск: Маст. літ., 2008. — С. 213—242. ISBN 978-985-02-0925-2.