Адміністрацыйны цэнтр
Адміністрацыйны цэнтр — населены пункт, у якім, паводле заканадаўства, размяшчаюцца органы дзяржаўнай улады ці мясцовага самакіравання тэрытарыяльнай адзінкі. Статус адміністрацыйнага цэнтра надаецца заканадаўчым актам. Шэраг адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак (напрыклад, гарады федэральнага значэння Расіі, акругі Науру) не маюць адміністрацыйнага цэнтра.