Адкрыць галоўнае меню

Горад федэральнага значэння — тып суб'екта Расійскай Федэрацыі, які ўяўляе сабой горад з прылеглай тэрыторыяй. На красавік 2014 года ў Расіі тры гарады федэральнага значэння — Масква, Санкт-Пецярбург і Севастопаль[заўв. 1].

Унутры гарадоў федэральнага значэння ўтвораны ўнутрыгарадскія муніцыпальныя ўтварэнні (у Маскве такіх муніцыпальных утварэнняў 125, у Санкт-Пецярбургу 111, у Севастопалі 10), самі гарады муніцыпальнымі ўтварэннямі не з'яўляюцца. У мэтах захавання адзінства гарадской гаспадаркі частка паўнамоцтваў, замацаваных законам за органамі мясцовага самакіравання, захоўваецца за органамі дзяржаўнай улады суб'екта федэрацыі.

Гарады федэральнага значэння маюць свой статут (артыкул 5 п.2 Канстытуцыі РФ), не могуць уваходзіць у склад іншых суб'ектаў Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4), не могуць уключаць іншыя суб'екты Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4).

ЗаўвагіПравіць

  1. 1,0 1,1 Паводле расійскага заканадаўства Севастопаль з'яўляецца горадам федэральнага значэння. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Украіны Севастопаль у яе складзе з'яўляецца горадам з асаблівым статусам